У POSIX-сістэмах, SIGQUIT — сігнал для спынення працэсу карыстальнікам, камбінацыяй «quit» на тэрмінале. Гэты сігнал таксама ўказвае, што сістэма павінна зрабіць дамп памяці для працэсу.

SIGQUIT
Апісанне: Націснута «quit» на тэрмінале
Па змоўчванню: завяршэнне працэсу
коды SA_SIGINFO
(не мае спецыфічных кодаў)

SIGQUIT — цэлалікавая канстанта, якая вызначана ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў ужываюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.

Этымалогія правіць

SIG — агульны прэфікс сігналаў (ад англ.: signal), QUIT — англ.: quit — выйсці.

Выкарыстанне правіць

SIGQUIT дасылаецца праграме паводле націскання камбінацыі клавіш «quit» на тэрмінале (звычайна — Ctrl-\). У Linux, таксама Ctrl-4, ці SysRq на віртуальным тэрмінале.