sRGB з’яўляецца стандартам прадстаўлення колеравага спектру з ужываннем мадэлі RGB. sRGB сумесна створаны кампаніямі HP і Microsoft у 1996 годзе дзеля уніфікацыі ужывання мадэлі RGB ў маніторах, прынтарах і інтэрнэт-сайтах[1].

Спектр колераў sRGB сярод агульнага спектру даступных чалавечаму воку колераў акрэслены трохкутнікам

sRGB ужывае асноўныя колеры, апісаныя стандартам BT.709, аналагічна студыйным маніторам і HD-тэлебачанню, а таксама гама-карэкцыю, аналагічна маніторам з электронна-прамянёвай трубкай. Такая спецыфікацыя дазволіла sRGB дакладна адлюстроўвацца на звычайных CRT-маніторах і тэлевізарах, што стала ў свой час асноўным фактарам, што паўплываў на прыняцце sRGB у якасці стандарту[2].

У аднозненні ад большасці іншых колеравых прастор RGB, гама ў sRGB не можа быць выражана адным лікам, бо функцыя карэкцыі складаецца з лінейнай часткі каля чорнага колеру, дзе гама роўная 1.0, і нелінейнай часткі да значэння 2.4 уключна. Прыблізна можна лічыць, што гама роўная 2.2. Гама можа змяняцца ад 1.0 да 2.3[3].

Тэхнічнае апісанне стандарту правіць

Для пераводу лінейных значэнняў з прасторы XYZ у sRGB выкарыстоўваецца наступная матрыца:

 

Тут  ,   і   вызначаны ў дыяпазоне [0,1]. Каардынаты белага пункту, такім чынам, складаюць (X,Y,Z = 0.9505, 1.0000, 1.0890).

Далей, для кожнага са значэнняў  ,   і   выкарыстоўваецца формула

 
  • дзе  

Гэтыя значэнні таксама прыводзяцца ў дыяпазон [0, 1], і для пераводу да [0, 255] іх патрэбна памножыць на 255 і акругліць.

Зноскі

  1. A Standard Default Color Space for the Internet - sRGB
  2. Charles A. Poynton (2003). Digital Video and HDTV: Algorithms and Interfaces. Morgan Kaufmann. ISBN 1558607927.
  3. A Standard Default Color Space for the Internet: sRGB, Version 1.10, November 5, 1996. ICC