У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Skolta Esperanto ligo, Sel — саюз, аб'ядноўваючы скаўцкі рух і эсперантыстаў.

Skolta Esperanto Ligo
Год заснавання 1918
Заснавальнікі Аляксандр Уільям Томсан
Вэб-сайт skolta.org

Бейдэн-Паўэл і эсперанта

правіць

У 1907 Роберт Бейдэн-Паўэл, заснавальнік скаўтскага руха, выдае карманную кнігу "Разведка лдя хлопчыкаў" (Skouting for Boys). У наступным годзе яна выдаецца шасцю брашурамі, трэцяя з якіх утрымлівае саветы Бейдэн-Паўэла аб ужыванні эсперанта як "сакрэтнай мовы".

Таксама, калі вы жадаеце ўжываць сакрэтную мову ў вашым дазоры, вам усім неабходна пачаць вывучаць эсперанта. Гэта не цяжка, і ўсё выкладанне знаходзіцца ў маленькай кніжцы, каштуючай адно пенні. Гэта мова ўжываецца ва ўсіх краінах, так што вы зможаце карыстацца ёю нават за мяжой.

Гісторыя SEL

правіць

Падчас першай сусветнай вайны, да брытанскага эсперантыста Аляксандру Уільямц Томсану (пмеўданім "Avoto") прыйшла ідэя аб'яднаць скаўцкі рух і эсперанта. З гэтай мэтай, ён каля французскай вёскі Рансар напісаў невялікую кнігу. Яна была выдадзена ў кастрычніку 1918 года пад назвай "Прапановы аб Скаўтскім эсперантыстскім саюзе", пяць з якіх растлумачывалі мэты саюза:

  1. Распаўсюджваць скаўтскую ідэалогію пры дапамозе эсперанта.
  2. Распаўсюджваць эсперанта сярд скаўтаў усіх краін.
  3. Ствараць скаўтскую літаратуру на эсперанта.
  4. Выдаваць міжнародны скаўтскі журнал.
  5. Аб'яднаць юнакоў розных краін агульным для абодвух рухаў пачуццём братэрства.

У тым жа самым годзе была створана SEL - першая сусветная скаўтская арганізацыя. На дадзены момант SEL актыўна супрацоўнічае з:

Таксама, на ўсіх кантынентаз існуюць афіцыйныя прадсатніцтвы SEL.


Aфіцыйны сайт: http://www.skolta.org