Smart (Смарт) — марка аўтамабіляў асоба малога класа, якія выпускаюцца аднайменнай кампаніяй, прыналежнай міжнароднаму аўтапрамысловаму канцэрну Daimler AG.

Smart
Заснаванне 1994
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Сайт global.smart.com (англ.)

Сумеснае прадпрыемства MCC (Micro Compact Car AG) створана карпарацыямі Daimler-Benz і швейцарскай гадзіннікавай кампаніяй Swatch (у наступным Swatch выйшла з гэтага праекту) з мэтай стварэння гарадскога двухмеснага і вельмі эканомнага міні-аўтамабіля Smart. Micro Compact Car у верасні 2002 змяніла назву на Smart GmbH.

Мадэль Smart («Разумнік»), упершыню прадстаўленая на аўтасалоне ў Франкфурце у 1997. Вытворчасць вядзецца ў французскім горадзе Амбаш з 1998.

Аўтамабіль абсталяваны трох-цыліндравым рухавіком аб'ёмам 0,6 л магутнасцю 45 л.с. з упырскам паліва. Рухавік размяшчаецца ззаду і прыводзіць заднія колы. У мадыфікацыі з турбанадувам магутнасць павялічваецца да 55 л.с. Максімальная хуткасць 135 км/ч. У 1999 г. мадэльны шэраг быў дапоўнены мадыфікацыяй з дызельным рухавіком з турбанадувам аб'ёмам 0,8 л магутнасцю 41 л.с.

Прэм'ера кабрыялета — верасень 1999 г.

У лістападзе 1999 г. быў паказаны варыянт з рухавіком cdi.

Мадэльны шэраг

правіць

Спасылкі

правіць