Speculum (поўная назва Speculum : A Journal of Medieval Studies, з англ. — «Люстра: Часопіс медыявістыкі») — штоквартальны навуковы часопіс па медыявістыцы, які выдаецца Выдавецтвам Чыкагскага ўніверсітэта ад імя Амерыканскай акадэміі медыявістыкі. Заснаваны ў 1926 годзе і з'яўляецца самым цытаваным навуковым часопісам па тэматыцы. Асноўная спецыялізацыя — гісторыя Заходняй Еўропы з V па XIV стагоддзі н.э., але таксама сустракаюцца артыкулы па візантыністыцы, армяністыцы, славістыцы і арыенталістыцы[3]. З 2019 года галоўны рэдактарPhD Кэтрын Людвіг Янсен[en][4].

Speculum
Арыгінальная
назва
лац.: Speculum
англ.: Speculum[1]
Тып акадэмічны часопіс[d]
Заснавальнік Асацыяцыя сучаснай мовы Амерыкі і Амерыканская акадэмія медыявістыкі
Выдавец Выдавецтва Кембрыджскага ўніверсітэта, University of Chicago Press[d][2] і Амерыканская акадэмія медыевістыкі[d]
Краіна  ЗША
Заснавана 1926
Тэматыка медыявістыка
Мова англійская[1]
Перыядычнасць штоквартальны
ISSN 0038-7134
Вэб-сайт medievalacademy.org/… (англ.)

Гісторыя правіць

Ідэя стварэння часопіса ўзнікла ў 1921 годзе ў Амерыканскай асацыяцыі сучасных моў, кіраўніцтва якой хацела стварыць аўтарытэтнае міждысцыплінарнае выданне. Заснаваны часопіс стаў адзіным на той момант навуковым выданнем, у якім рэгулярна публікаваліся артыкулы па даследаваннях лацінскай мовы, у першую чаргу па яе сярэдневяковай версіі. Першапачаткова часопіс выдаваўся ў Нью-Ёрку Амерыканскай акадэміяй медыявістыкі, якая стала яго сузаснавальніцай[5], але затым быў прададзены Выдавецтву Чыкагскага ўніверсітэта, які публікуе яго да цяперашняга часу[4][6].

Зноскі

  1. а б The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0038-7134
  2. https://www.journals.uchicago.edu/spc
  3. McK., R. B. Reviewed Work(s) : Speculum(англ.) // The Review of English Studies[en]. — Oxf.: Oxford University Press, 1926. — Т. 2. — № 7. — С. 375. — ISSN 0034-6551. — DOI:10.1093/res/os-II.7.375
  4. а б Speculum. A Journal of Medieval Studies (англ.). Journals. Chicago: The University of Chicago Press. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022. Праверана 1 лютага 2022.
  5. Greenlaw, Edwin Reviewed Work(s) : Speculum : A Journal of Mediaeval Studies. by The Mediaeval Academy of America(англ.) // Modern Language Notes[en]. — Modern Language Association, 1926. — Т. 41. — № 4. — С. 271—273. — ISSN 0026-7910. — DOI:10.2307/2913990
  6. Speculum (1926—2018) (англ.). JSTOR. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022. Праверана 1 лютага 2022.

Літаратура правіць

  • Greenlaw, Edwin Reviewed Work(s) : Speculum : A Journal of Mediaeval Studies. by The Mediaeval Academy of America(англ.) // Modern Language Notes. — Modern Language Association, 1926. — Т. 41. — № 4. — С. 271—273. — ISSN 0026-7910. — DOI:10.2307/2913990
  • McK., R. B. Reviewed Work(s) : Speculum(англ.) // The Review of English Studies. — Oxf.: Oxford University Press, 1926. — Т. 2. — № 7. — С. 375. — ISSN 0034-6551. — DOI:10.1093/res/os-II.7.375
  • Speculum: A Journal of medieval studies. Vol. xiii, nos. 1-4, 1938. pp. 484. Cambridge, Mass: Mediaeval Academy of America. $5.00(англ.) // Irish Historical Studies : Short Notices. — Dublin: Irish Historical Studies Publications Ltd., 1939. — September — Т. 1. — № 4. — С. 444. — ISSN 0021-1214. — DOI:10.1017/S002112140003203X

Спасылкі правіць

  • Speculum. A Journal of Medieval Studies (англ.). Journals. University of Chicago Press. Праверана 1 лютага 2022.
  • Speculum (1926—2018) (англ.). JSTOR. Праверана 1 лютага 2022.