Stellar
Stellar (Хангыль: 스텔라) — паўднёвакарэйскі музычны гёрл-гурт сфарміраваны ў 2011 годзе удзельнікам папулярнага гурта Shinhwa Эрыкам Мунам, на лэйбле The Entertainment Pascal. Гурт праіснаваў 7 гадоў і быў расфарміраваны ў лютым 2018 года[1].
Stellar | |
---|---|
![]() Stellar на Phoenix Summer Festival у кастрычніку 2015 г. Злева направа: Хёын, Чонюль, Гаён і Мінхі. | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | k-pop |
Гады | 2011-2018 |
Краіна |
![]() |
Горад | Сеул |
Адкуль | Сеул |
Мова песень | Карэйская мова |
Лэйбл | The Entertainment Pascal |
Склад | |
topcent.co.kr | |
![]() |
Пасля няўдалага дэбюта ў жніўні 2011 года гурт пакінулі адразу дзве ўдзельніцы, ў снежні 2012 года іх месца занялі Мінхі і Хёын. З абноўленым складам Stellar выпусцілі сінглы «UFO» (люты 2012-га) і «Study» (ліпень 2013-га), аднак першы поспех прыйшоў толькі ў 2014-м годзе, з рэлізам «Marionette», які адрозніваўся ад папярэдніх работ сваім «правакацыйным» канцэптам. Тытульная песня альбома паднялася на 35-е месца ў лічбавым чарце Gaon, стаўшы самым камерцыйна паспяховым сінглам [2]. Канцэпт захаваўся і ў наступных рэлізах.
У жніўні 2017 года, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантрактаў, гурт пакінулі Гаён і Чонюль [3].
У пачатку 2018 года ў сеціве пачалі распаўсюджвацца чуткі аб расфарміраванні гурта, а ўжо ў лютым Мінхі праз сацыяльныя сеткі паведаміла, што яна і Хёын вырашылі не працягваць кантракты са сваім агенцтвам і, як следства, гурт будзе расфарміраваны [4].
Зноскі
- ↑ http://news.naver.com/main/read.nhn?mode=LSD&mid=sec&sid1=106&oid=111&aid=0000235425
- ↑ 2014년 09주차 Digital Chart . Gaon Chart. Korea Music Content Industry Association. Праверана 26 January 2016.
- ↑ https://www.soompi.com/2017/08/23/stellars-gayoung-jeonyul-leave-group-contract-expires-month/
- ↑ http://entertain.naver.com/read?oid=076&aid=0003221055