TIBO
Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях TIBO — штогадовае міжнароднае мерапрыемства, прысвечанае тэлекамунікацыям, інфармацыйным і банкаўскім тэхналогіям. Ладзіцца ў Мінску з 1994 года. Арганізатары — Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, Міністэрства інфармацыі Беларусі.
У выстаўцы бяруць удзел прадпрыемствы-вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютараў, праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі разнастайных інфармацыйны-камунікацыйных тэхналогій з розных краін свету.
У межах выставачнага форуму з 2003 праводзіцца конкурс інтэрнэт-рэсурсаў, па выніках якога адбываецца ўручэнне «Інтэрнэт-прэміі TIBO»[1][2].
Падчас форуму праходзяць такія мерапрыемствы, як семінары, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі[3].
Зноскі
- ↑ Номинации интернет-премии TIBO`2007(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2012. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Об "Интернет-премии «ТИБО-2010» Архівавана 20 жніўня 2009.
- ↑ В Национальном пресс-центре состоялась пресс-конференция, посвященная «ТИБО-2009»
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка (руск.)