The Common Linnets
«The Common Linnets» — нідэрландскі поп-гурт; складаецца з двух выканаўцаў — Ільзэ ДэЛанж і Уэйлана. Гурт быў заснаваны для аднаразовага канцэрта на стадыёне «Гролс Вестэ» і для конкурсу песні «Еўрабачанне 2014». На «Еўрабачанні 2014» дуэт з песняй «Calm After the Storm» заняў другое месца (238 балаў), саступіўшы толькі прадстаўніцы Аўстрыі Канчыце Вурст.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/The_Common_Linnets%2C_ESC2014_Meet_%26_Greet_06_%28crop_2%29.jpg/220px-The_Common_Linnets%2C_ESC2014_Meet_%26_Greet_06_%28crop_2%29.jpg)