The Legend of Zelda: Skyward Sword

«The Legend of Zelda: Skyward Sword» (яп.: ゼルダの伝説 スカイウォードソード) — гульня жанру action-adventure для кансолі «Wii[ru]», распрацаваная аддзелам «Nintendo Entertainment Analysis and Development[ru]». Гульня выпушчана 18 лістапада 2011 года ў Еўропе[1], 20 лістапада 2011 года ў Паўночнай Амерыцы, 23 лістапада 2011 года ў Японіі і 24 лістапада 2011 года ў Аўстраліі. Сюжэтна «The Legend of Zelda: Skyward Sword» — прыквел да ўсіх гульняў серыі, якія раней выйшлі. Гульня выкарыстоўвае аксэсуар «Wii MotionPlus[ru]», які забяспечвае інтуітыўнае і дакладнае кіраванне мячом і іншымі прадметамі ў гульні. У параўнанні з папярэдняй гульнёй серыі на «Wii» «The Legend of Zelda: Twilight Princess» была перапрацавана схема кіравання, у прыватнасці, сістэма прыцэльвання. Акрамя звычайнага выдання, гульня была выпушчана ў 2 варыянтах: Special Edition, які ўключае саму гульню і дыск з музыкай серыі ў аркестравай аранжыроўцы, і Limited Edition, які, акрамя гульні і дыска з музыкай, утрымлівае пульт «Wii Plus» «фірмовага» залатога колеру з сімволікай серыі. 17 лютага 2021 года на прэзентацыі «Nintendo Direct» было абвешчана, што HD версія гульні выйдзе на «Nintendo Switch» 16 чэрвеня таго ж года, таксама перакладзеная на рускую мову.

The Legend of Zelda: Skyward Sword
Распрацоўшчык Nintendo Entertainment Analysis and Development[d]
Выдавец Nintendo
Частка серыі The Legend of Zelda[d]
Даты выпуску 18 лістапада 2011, 20 лістапада 2011, 23 лістапада 2011 і 24 лістапада 2011
Жанр прыгодніцкі баявік
Стваральнікі
Прадзюсар
Кампазітары
Тэхнічныя даныя
Платформа Wii[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіты лічбавая спампоўка[d] і аптычны дыск Nintendo[d]
Афіцыйны сайт (англ.)
Афіцыйны сайт (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. East, Thomas. New Nintendo Wii release schedule. Official Nintendo Magazine (17 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2012.

Спасылкі правіць