Toyota Prius

мадэль аўтамабіля
Toyota Prius
Агульныя даныя
Вытворца: Toyota
Выпуск: 2015 — ц.ч.
Зборка: Японія
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4540 мм
Шырыня: 1760 мм
Вышыня: 1490 мм
Колавая база: 2700 мм
Іншае
Аб'ём бака: 43 л

Toyota Prius — першы ў свеце аўтамабіль з гібрыдным сілавым агрэгатам, які ўяўляе сабой спалучэнне бензінавага рухавіка з электраматорам, якія працуюць ад акумулятара. Кампанія Toyota Motor Corporation упершыню прадставіла аўтамабіль у 1997 годзе. З таго часу было выпушчана 4 пакалення Toyota Prius:

  • 1 пакаленне (XW10) — 1997—2003
  • 2 пакаленне (XW20) — 2003—2009
  • 3 пакаленне (XW30) — 2009—2015
  • 4 пакаленне (XW50) — 2015 — ц.ч.

Апісанне '2016 правіць

Жорсткая база Toyota New Global Architecture (TNGA) і ўдасканаленая канструкцыя спрыяе спрытнаму кіраванні аўтамабілем. Toyota Prius 2016 года больш дакладная, чым папярэдняе пакаленне — менш нахіл кузава на паваротах і больш хуткая зваротная рэакцыя рулявога механізму. У той час, як эфектыўная магутнасць рухавіка нязначна паменшылася, у параўнанні з папярэднім пакаленнем, час паскарэння да 96,5 км/г застаецца такім жа — прыкладна 10 секунд. Кардынальна палепшыліся паказчыкі расходу паліва — 4,36 л/100 км па горадзе, 4,7 л/100 км па аўтамагістралі (4,06/4,44 л/100 км для палегчанай версіі Eco), у параўнанні з 4,61/4,9 л/100 км, якія дэманстравалі аўтамабілі папярэдняга пакалення.[1]

Бяспека правіць

Вынікі краш-тэсту Toyota Prius 2016 ад страхавога інстытута дарожнай бяспекі (IIHS)[2]:

Франтальны ўдар з

малым перакрыццем

(з боку вадзіцеля)

Франтальны ўдар з

сярэднім перакрыццем

Бакавыя бок Моцнасць даху Падгалоўнікі

і сядзенні

Добра Добра Добра Добра Добра

Агляд мадэлі правіць

Чацвёртае пакаленне Toyota Prius было прадстаўлена восенню 2015 года. Гэта быў першы аўтамабіль на базе новай архітэктуры Toyota New Global Architecture (TNGA).

Зноскі

  1. Обзор тест-драйва: Toyota Prius 2016
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2017. Праверана 17 лістапада 2017.

Спасылкі правіць