Tube.by
беларускі відэахостынг
Tube.by — першы[1] беларускі відэахостынг, які быў адкрыты ў фармаце beta-версіі ў 2007 годзе. Станам на 16 сакавіка 2007 года сервіс меў 1 000 ролікаў у 18 катэгорыях. Тэхнічныя абмежаванні для запампоўвання відэа былі ўсталяваны ў 100 МБ на ролік. На сайце існаваў пошукавы рухавічок, сістэма тэгінга, магчымасць ствараць групы сяброў і спампоўваць арыгінал у фармаце 3gp. Адміністрацыя адсочвала праблемы з капірайтам і выдаляла матэрыялы па запыце праваўладальніка. Фізічна сервер быў размешчаны ў датацэнтры РУП «Белтэлекам».[2] Па дадзеных даследаванняў лабараторый «НОВАК» у 2008 годзе відэарэсурсам карысталіся 2,7% карыстальнікаў беларускага сегменту Інтэрнэт.[3]
Tube.by | |
---|---|
![]() | |
URL | tube.by |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | відэахостынг |
Рэгістрацыя | так |
Мова(-ы) | руская |
Размяшчэнне сервера |
![]() |
Уладальнік | Яўген Кажухоўскі |
Пачатак працы | 2007 |
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Арсёнов, Александр. 20 лет .BY. История в датах и картинках(руск.), TUT.BY (5 мая 2014 в 8:00). Праверана 17 студзеня 2020. Архівавана 24 студзеня 2021.
- ↑ Tube.by: новый белорусский интернет-видеосервис(руск.), TUT.BY (16 марта 2007 в 0:00). Праверана 17 студзеня 2020. Архівавана 21 студзеня 2021.
- ↑ НОВАК: ITV.BY – самый популярный видеоресурс в Байнете(руск.), TUT.BY (17 июня 2008 в 0:00). Праверана 17 студзеня 2020. Архівавана 24 студзеня 2021.
СпасылкіПравіць
- tube.by — афіцыйны сайт Tube.by