United Technologies Corporation (UTC) (NYSE: UTX) — адна з найбуйнейшых фінансава-прамысловых груп ЗША. Штаб-кватэра — у Хартфардзе, штат Канектыкут.

United Technologies Corporation
Тып прыватная кампанія[d]
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 1929
Скасавана 3 красавіка 2020[1]
Пераемнік RTX[d]
Заснавальнікі Frederick Rentschler[d]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Джордж Дэвід (старшыня савета дырэктараў), Луі Шэнеўе (галоўны кіраўнік і прэзідэнт)
Галіна холдынг
Абарот $58,7 млрд (2008)
Чысты прыбытак $4,7 млрд (2008 год)
Даччыныя кампаніі Carrier Corporation[d], Pratt & Whitney[d], Collins Aerospace[d] і Sicli[d][2]
Сайт www.utc.com

Гісторыя правіць

Заснавана ў 1929 годзе, калі кампаніі Boeing Airplane Company, Boeing Air Transport, Chance Vought, Hamilton Standard, Pratt & Whitney, Sikorsky Aircraft аб’ядналіся, стварыўшы кампанію United Aircraft and Transport Corporation. У 1934 годзе, у адпаведнасці з Air Mail Act, кампанія была падзелена на тры часткі — Boeing, United Aircraft і United Airlines. У 1975 годзе United Aircraft была пераназвана ў United Technologies (гэта імя кампанія носіць і дагэтуль).

Уласнікі і кіраўніцтва правіць

Галоўны кіраўнік і прэзідэнт — Луі Шэнеўе (Louis R. Chenevert), старшыня савета дырэктараў — Джордж Дэвід (George David).

Дзейнасць правіць

У UTC уваходзяць наступныя кампаніі:

  • Carrier Corporation — адна з вядучых у свеце кампаній па вытворчасці сістэм абагравання, вентыляцыі, кандыцыянавання, астуджэння.
  • Hamilton Sundstrand — кампанія абароннага комплексу, якая распрацоўвае і выпускае авіяцыйнае і іншае ваеннае абсталяванне.
  • Otis — найбуйнейшы ў свеце вытворца ліфтаў, эскалатараў і г. д..
  • Pratt & Whitney — кампанія-вытворца авіярухавікоў, газавых турбін і інш.
  • Sikorsky Aircraft Corporation — сусветны лідар у распрацоўцы і выпуску верталётаў для камерцыйных, прамысловых і ваенных патрэб.
  • і г. д.

Агульная колькасць персанала кампаній холдынгу на 2008 год — 223,1 тыс. чалавек. Сукупная выручка прадпрыемстваў United Technologies за 2008 год — $58,7 млрд (за 2007 год — $54,8 млрд), чысты прыбытак — $4,7 млрд ($4,2 млрд). Актывы на канец 2008 года — $56,5 млрд.[3]

Зноскі

Спасылкі правіць