Unix (пад гандлёвай маркай UNIX) — cямейства ўніверсальных мнагазадачных мнагакарыстальніцкіх аперацыйных сістэм. Першая версія распрацавана ў 1960-1970-ых гадах групай супрацоўнікаў кампаніі AT&T з лабараторыі Bell Labs, у тым ліку Кенам Томпсанам, Дэнісам Рычы і Дугласам Макілроем. Сучасныя сістэмы Unix фармальна падзяляюцца на некалькі асноўных адгалінаванняў, распрацоўкай якіх займаліся і займаюцца AT&T і іншыя карпарацыі, а таксама некаторыя грамадскія супольнасці.

Unix
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Bell Labs[d], Кен Томпсан, Дэніс Рычы і Браян Керніган
Першы выпуск 1969
Вэб-сайт opengroup.org/unix
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Правамі на выкарыстанне гандлёвай маркі UNIX у наш час валодае The Open Group, правы на зыходны код сістэмы UNIX належаць карпарацыі Novell (правы прызнаны ў выніку судовай справы ад SCO Group). UNIX-сістэмамі маюць права называцца толькі тыя аперацыйныя сістэмы, якія поўнасцю адпавядаюць спецыфікацыі Single UNIX Specification і сертыфікаваныя на сумяшчальнасць з гэтым стандартам. Сістэмы, якія не адпавядаюць гэтаму крытэрыю, звычайна называюць UNIX-падобнымі.

Некаторыя адметныя рысы UNIX-сістэм:

  • ужыванне простых тэкставых файлаў для наладкі і кіравання сістэмай;
  • шырокае ўжыванне ўтыліт, якія запускаюца з каманднага радка;
  • узаемадзеянне з карыстальнікам праз віртуальную прыладу — тэрмінал;
  • прадстаўленне фізічных і віртуальных прылад і некаторых сродкаў міжпрацэсавага ўзаемадзеяння ў выглядзе файлаў;
  • ужыванне канвеераў з некалькіх праграм, з якіх кожная выконвае адну задачу.

Звычайна Традыцыйнай Unix называюць сістэмы, падобныя сваім функцыянаваннем альбо на Version 7 Unix, альбо на UNIX System V.

Гісторыя

правіць

Папярэднікі

правіць
 
Генеалагічнае дрэва UNIX-сістэм

У 1957 годзе ў Bell Labs была распачата праца па стварэнні аперацыйнай сістэмы для ўласных патрэб. Пад кіраўніцтвам Віктара Высотскага была створана сістэма BESYS.

У 1964 годзе з’явіліся камп’ютары трэцяга пакалення, для якіх магчымасці BESYS ужо не падыходзілі. Высотскі і яго калегі прынялі рашэнне не распрацоўваць новую ўласную аперацыйную сістэму, а далучыцца да сумеснага праекта General Electric і Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Multics.

Аперацыйная сістэма Multics не стала папулярнай і праз занадта вялікую складанасць праекта і адсутнасць прагрэсу кампанія адышла ад яе распрацоўкі ў 1969 годзе[1].

Першыя версіі UNIX

правіць
 
Кен Томпсан і Дэніс Рычы — стваральнікі UNIX

Пасля непрыемнага досведу з Multics, даследчыкі Кен Томпсан, Дэніс Рычы, Дуглас Макілрой і Джо Осанна з Bell Laboratories пачалі распрацоўку новай аперацыйнай сістэмы на машыннай мове для камп’ютара PDP-7 ад Digital Equipment Corporation. У спрошчанай форме яны рэалізавалі такія канцэпцыі з Multics, як іерархічная файлавая сістэма і абалонка ў выглядзе карыстальніцкага працэсу. У 1970 годзе Браян Керніган назваў новую сістэму Unix (англ.: Uniplexed Information and Computing System), што было кпінам са складанасці Multics (англ.: Multiplexed Information and Computing Service)[1].

У лістападзе 1971 года выйшла версія для PDP-11, найбольш паспяховага сямейства мінікамп'ютараў 1970-хСССР яго аналагі, якія выпускаліся Міністэрствам электроннай прамысловасці былі вядомыя як СМ ЭВМ і «Электроніка», пазней ДВК, вырабляліся у Кіеве, Варонежы, Зеленаградзе). Гэта версія атрымала назву «першая рэдакцыя» (Edition 1) і была першай афіцыйнай версіяй. Сістэмны час усе рэалізацыі UNIX адлічваюць ад 1 студзеня 1970.

Першыя версіі UNIX былі напісаны на мове асэмблера і не мелі ўбудаванага кампілятара з мовай высокага ўзроўню. Прыкладна ў 1969 годзе Кен Томпсан у супрацоўніцтве з Дэнісам Рычы распрацаваў і рэалізаваў мову Бі (B), якая ўяўляла сабой спрошчаны (для рэалізацыі на мінікамп’ютарах) варыянт распрацаванай ў 1966 мовы BCPL. Бі, як і BCPL, быў інтэрпрэтавальнай мовай. У 1972 годзе была прадстаўлена другая рэдакцыя UNIX, перапісаная на мове Бі. У 1969—1973 гадах на аснове Бі была распрацавана кампілявальная мова, якая атрымала назву Сі (C).

У 1973 годзе выйшла трэцяя рэдакцыя UNIX, з убудаваным кампілятарам мовы Сі. 15 кастрычніка таго ж года з’явілася чацвёртая рэдакцыя, з перапісаным на Сі сістэмным ядром (у духу сістэмы Multics, таксама напісанай на мове высокага ўзроўню ПЛ/1), а ў 1975 — пятая рэдакцыя, цалкам перапісаная на Сі.

У 1974 годзе Unix была анансавана публіцы[2].

 
Варыянты Unix па гадах

З 1974 года UNIX стала распаўсюджвацца сярод універсітэтаў і акадэмічных устаноў. З 1975 года пачалі з’яўляцца новыя версіі, распрацаваныя за межамі Bell Labs, і папулярнасць сістэмы ўзрасла. У тым жа 1975 годзе Bell Labs прадставіла шостую рэдакцыю, вядомую па шырока распаўсюджаным каментарыям Джона Лаёнса[3].

На 1978 год сістэма была ўсталяванай больш чым на 600 машынах, перш за ўсё ва ўніверсітэтах. Сёмая рэдакцыя была апошняй адзінай версіяй UNIX. Менавіта ў ёй з’явіўся блізкі да сучаснага інтэрпрытатар каманднага радка Bourne shell.

Развіццё вытворных сістэм

правіць

Unix набыла вялікую папулярнасць ва ўніверсітэтах, бо тыя маглі атрымаць доступ да зыходнага коду сістэмы на спрыяльных умовах. З часам універсітэты пачалі распрацоўваць уласныя версіі сістэмы. Найбольш уплывовай была серыя рэлізаў ад Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі з назвамі Unix 4.xBSD (Berkeley Software Distribution). Даследчыкі з Берклі рэалізавалі новыя функцыі для аперацыйнай сістэмы, такія як віртуальная памяць і міжсеткавыя пратаколы. Адначасна Bell Labs выпускала ўласную лінію Unix пад назвай System V. На базе BSD і System V былі створаны многія аперацыйныя сістэмы іншых кампаній, напрыклад Solaris ад Sun Microsystems[1].

К сярэдзіне 1980-х гадоў пачала назірацца тэндэнцыя на большае размежаванне адгалінаванняў Unix з новымі і часта несумяшчальнымі паміж сабой асаблівасцямі, што стварала нязручнасці ў выкарыстанні. Каб выправіць сітуацыю, IEEE ініцыяваў стварэнне серыі стандартаў Posix, названых так Рычардам Столманам. Распрацаваныя стандарты рэгламентуюць інтэрфейс мовы праграмавання C для сістэмных выклікаў Unix, праграмы і ўтыліты абалонкі, патокі і сеткавае праграмаванне. Пазней з’явіўся яшчэ адзін стандарт для Unix-сістэм пад назвай Single Unix Specification (SUS)[1].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Randal 2016, с. 52.
  2. Randal 2016, с. 52 cа спасылкай на Ritchie 1974.
  3. (Lions' Commentary on UNIX 6th Edition, with Source Code, [1], [2] (яп.))

Літаратура

правіць
  • Randal E. Bryant, David R. O'Hallaron. Computer Systems: A Programmer's Perspective. — 3rd ed. — 2016. — ISBN 978-1-292-10176-7.

Артыкулы

правіць
  • D. Ritchie and K. Thompson The Unix timesharing system(англ.) // Communications of the ACM. — July 1974. — Т. 17. — № 7. — С. 365–367.