«Vapor Hiemis» (Падчас Зімы) — беларускі металёвы гурт. Асаблівасцю музыкі гурту з'яўляецца сумесь электроннай музыкі з металам і фолькам.

Vapor Hiemis
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры Блэк-метал
Паганскі метал
Фолькавы метал
Гады 2007/2010 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мовы песень расейская (у пачатку)
беларуская
Лэйбл «Der Schwarze Tod»
Склад Вячаслаў Зіма, Раман, Алег З, Нарг, Варабейчыкаў
Былыя
ўдзельнікі
Black Tyrant, A.V.P., Аляксандр (Burzum)
Іншыя
праекты
Sakramant, Victim Path, Krumkač, Vojstrau
vk.com/vapor_hiemis

Гісторыя гурту правіць

Гурт створаны ў красавіку 2007 года двума музыкамі Славенам (Slaven) і Чорным Тыранам (Black Tyrant), абодва былі з гурту «Interior Wrath». Першапачаткова канцэпцыя праекта была як сыры блэк-метал з асаблівай містычнай атмасферай. Некалькі песень гэтага перыяду вядомыя пад шыльдай «Abyss Dimensions». У далейшым у калектыве адбываецца невялікі раскол. Змяняецца назва і Slaven у адзіночку запісвае альбом «Перунов Огонь». У 2010 адбываецца ўз'яднанне пад новай назвай «Vapor Hiemis» і цалкам новай канцэпцыяй творчасці. З 2011 пачынаюцца жывыя выступы.

3 студзеня 2014 года выходзіць сінгл «Спадкаемцы багоў», тэкст да якога напісаў «Паўночны Воўк» (Nordwolf) і гэтаксама спяваў у чыстых партыях спеваў.

22 траўня 2014 года выдаецца дэбютны альбом «Пламя Зимы».

21 жніўня 2015 года выдаецца альбом «Чорны Арнамент Зімы».

11 траўня 2017 года выдаецца альбом «Miortvaja Halava» (Мёртвая Галава)

У 2018 годзе на змену вакаліста Black Tyrant прыйшоў Алег Зелянкевіч, які здолеў узварушыць застой у гурце сваім новым падыходам да вакальных партый і напісання яркіх тэкстаў. Таксама на змену дудара A.V.P. у гэтым жа годзе прыйшоў Васіль Варабейчыкаў, вядомы па працы ў такіх гуртах, як «Litvintrol»l i «Sakramant».

17 студзеня 2019 года прэзентуецца альбом «Чараўніца Смерці», які стаў на галаву вышэйшы за ўсе папярэднія альбомы, як ў плане якасці гуку, так і ў матэрыяле. З'явіліся ноткі MDM, гітарныя рыфы сталі больш нізкімі, а тэксты больш глыбокімі. 6 ліпеня 2019 выходзіць сінгл «The Oath». У гэтым жа годзе Вячаслаў Зіма дапамагае з запісам сінгла гурту «Krumkač».

Удзельнікі правіць

  • Вячаслаў Зіма (Viachaslau Zima, Slaven) — гітара, бас, клавішы, электроннае мастацтва,этнічныя інструменты, музыка.
  • Раман (Raman) — сола гітары, акустычная гітара, тэкст
  • Алег З. (Aleh Z.) — спеў, тэкст
  • Нарг (Narg) — бас.
  • Васіль Варабейчыкаў(Vasil Varabeichykau) — этнічныя інструменты.

Былыя удзельнікі:

  • Black Tyrant - спеў (2007 - 2018)
  • A.V.P. - этнічныя інструменты (2014 - 2018)
  • Аляксандр (Burzum) - бас (2011 - 2015)

Творчасць правіць

Альбомы правіць

  • Пламя зимы (2014)
  • Чорны арнамент зімы (2015)
  • Miortvaja halava (Мёртвая галава, 2017)
  • Чараўніца смерці (2019)

Сінглы правіць

  • Спадкаемцы багоў (2014)
  • Маршам адвечнай зімы (увайшоў у альбом «Чорны арнамент зімы», 2014)
  • Адраджэнне (увайшоў у альбом «Miortvaja halava», 2016)
  • Неба сумных начэй (увайшоў у альбом «Miortvaja halava», 2016)
  • Ад сонца прэч (увайшоў у альбом «Чараўніца смерці», 2018)
  • Памірае восень (увайшоў у альбом «Чараўніца смерці», 2018)
  • Даўганоч (увайшоў у альбом «Чараўніца смерці», 2018)
  • The Oath (Клятва, 2019)

Спасылкі правіць