Victoria’s Secret

(Пасля перасылкі з Victoria's Secret)

Victoria’s Secret (Вікторыяз Сыкрэт) — амерыканская кампанія па продажу жаночай бялізны, адзення, касметыкі, парфумы. Заснавана Роем і Гайе Рэймандамі ў 1977 годзе, у 1982 годзе набыта бізнэсоўцам Лэслі Уэксерам. Станам на май 2020 года, застаецца найбуйнейшай кампаніяй па продажу жаночай бялізны ў ЗША.

Victoria’s Secret
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 1977
Заснавальнікі Roy Raymond[d]
Размяшчэнне
Галіна рознічны гандаль
Прадукцыя жаночая ніжняя бялізна
Колькасць супрацоўнікаў
  • 97 000 чал. (люты 2008)
Матчына кампанія L Brands[d]
Даччыныя кампаніі Pink[d]
Сайт victoriassecret.co.uk (англ.)
victoriassecret.com (англ.)

Гісторыя правіць

Аднойчы Рой Рэйманд, выпускнік Стэнфарда са ступенню MBA, вырашыў зрабіць сваёй жонцы падарунак і адправіўся ў краму ў пошуках прыгожай жаночай бялізны. Апынуўшыся ў краме жаночай бялізны ён разгубіўся ў «тагасветным» свеце жаночага прыладдзя. Ён доўга блукаў сярод стэлажоў з прадукцыяй розных памераў, колераў і стыляў. Прадаўцы, навучаныя абслугоўваць жанчын, не змаглі дапамагчы яму зрабіць куплю. Так Рой і сышоў з пустымі рукамі, але з рэвалюцыйнай ідэяй.

 
Адна з крам Victoria’s Secret

І ў 1977 годзе, у прыгарадзе Сан-Францыска, Рой Рэйманд пачынае рэалізацыю сваёй ідэі. Ён адкрывае сваю першую краму — «Victoria’s Secret», пазіцыянаваную як новы тып крам жаночай бялізны. Крама спалучала ў сабе еўрапейскую элегантнасць з прыязнай абстаноўкай, дзе нават мужчыны пачуваліся камфортна.

Праект Рэйманда з таго часу вырас шматкротна, здзейсніў сапраўдны пераварот у самім падыходзе да продажу ніжняй бялізны ў свеце.

Да 1982 года Рэйманд адкрыў шэсць крам і запусціў невялікую праграму па рэалізацыі бялізны праз каталогі. Аднак, выпрабоўваючы фінансавыя цяжкасці, прадаў Victoria’s Secret Лэслі Уэкснеру, уладальніку раздробнай сеткі крам жаночай адзежы The Limited, за 4 млн долараў.

Менавіта Уэкснер пасля зрабіў гэты брэнд адным з кіроўных на рынку. Уэкснер убачыў рэальны шанец зрабіць модным і прыемным для вока нават тое, што, як правіла, утоена пад адзежай. Ён зразумеў, што любая жанчына, якая купляла і што насіла «проста бялізну» ў душы імкнулася насіць нешта эксклюзіўнае і прыгожае.

Першае, што зрабіў Уэкснер — пазбавіўся іміджу «райскага кутка для мужчын» і зрабіў стаўку на жаночую аўдыторыю.

Для ўзмацнення ўспрымання брэнда як асабліва еўрапейскага, у каталогах паказвалася, што асноўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Лондане, хоць на самай справе ён знаходзіўся ў Агая.

Модная ніжняя бялізна ад Victoria’s Secret пазіцыянавалася як даступная раскоша. Атмасфера сексуальнасці, вытанчанасці і рамантызму імпанавала жанчынам значна больш, чым бясконцыя паліцы супермаркетаў з аднастайнымі трусамі і станікамі.

Каб пабудаваць брэнд з вялікай літары Уэкснер наймае Фінкельмана, які меў ступень MBA ад Гарварда і 14 гадоў працаваў кансультантам у McKinsey & Company.

Victoria’s Secret праводзіць сталыя шоу, паказы навінак з прыцягненнем супермадэляў. Навінкі выпускаюцца кожны сезон. Анлайн-паказ навінак ад Victoria’s Secret у 1999 годзе стаў адным з хітоў Інтэрнэту. Каб падтрымліваць рост продажу ў сваіх крамах кампанія плануе прадаваць найбольш папулярныя ў каталогах мадэлі ва ўсіх сваіх крамах. Каталогі, якія выходзяць тыражом каля 365 мільёнаў асобнікаў, прыносяць траціну ўсіх прыбыткаў кампаніі.

Уласнікі і кіраўніцтва правіць

Анёлы Victoria’s Secret правіць

«Анёлы» Victoria’s Secret — найбольш вядомыя мадэлі, якія прадстаўляюць прадукцыю кампаніі. Дэбют анёлаў адбыўся падчас 4-га штогадовага паказу ў 1999 годзе. Першымі анёламі сталі Марыя Інэс Рывера, Адрыяна Ліма, Хайдзі Клум, Рэбека Ромійн і Тайра Бэнкс.[1] Мадэляў завуць «анёламі» дзякуючы таму, што падчас штогадовага паказу яны традыцыйна выходзяць на подыум з разнастайнымі крыламі за плячыма, падобнымі да крылаў матылькоў, анёлаў, птушак, фей.

У каманду «анёлаў» 2008 года ўвайшлі Хайдзі Клум, Адрыяна Ліма, Алясандра Амбросіё, Селіта Ібенкс, Дутцэн Крэз, Міранда Кэр, Марыса Мілер і Караліна Куркова.

У ліку найбольш вядомых анёлаў калісьці былі Жызэль Бюндхэн, Стэфані Сэймур, Летыцыя Каста, Эна Беатрыс Барос і Тайра Бэнкс.

13 лістапада 2007 «анёлы» Victoria’s Secret ганараваны зоркай на галівудскай «Алеі Славы».[2]

Анёлы правіць

Дзейныя

Былыя

Very Sexy Fantasy Bra правіць

Very Sexy Fantasy Bra — ювелірная фантазія, увасобленая ў камплекце бра.

За 12-летнюю гісторыю ні адзін камплект не быў набыты. Кошт усіх камплектаў перавышае 100 млн $.

Fantasy Bra прадстаўлял:

  • Клаўдзія Шыфер — у 1996 годзе — бра коштам 1 млн $.
  • Тайра Бэнкс — у 1997 годзе — бра коштам больш за 3 млн $.
  • Даніэла Пяштова — у 1998 годзе — («Dream Angels» bra) — бра коштам 5 млн $.
  • Хайдзі Клум — у 1999 годзе — («Millennium Bra») — камплект коштам 10 млн $.
  • Жызэль Бюндхэн — у 2000 годзе — («Red Hot») — лалавы[ru] камплект коштам больш за 15 млн. $.
  • Хайдзі Клум — у 2001 годзе — («Heavenly Star») — камплект коштам 12,5 млн $.
  • Караліна Куркова — у 2002 годзе — («Star of Victoria») — камплект коштам 10 млн $.
  • Хайдзі Клум — у 2003 годзе — («Very Sexy») камплект коштам больш за 11 млн $.
  • Тайра Бэнкс — у 2004 годзе — бра коштам 10 млн $, зробленае з 18-каратнага белага золата і больш за 2900 дыяментамі, з адным 70-каратным дыяментам.
  • Жызэль Бюндхэн — у 2005 годзе — бра коштам 12,5 млн $, зробленае з 18-каратнага белага золата, больш за 2900 дыяментамі, 22 лаламі і адным 101-каратным дыяментам.
  • Караліна Куркова — у 2006 годзе — бра коштам 6,5 млн $, зробленае з больш за 2000 дыяментаў і 10-каратным дыяментам у цэнтры.
  • Селіта Ібенкс — у 2007 годзе — камплект коштам 4,5 млн $, уключае шпільку, падвязку і бранзалет.
  • Адрыяна Ліма — у 2008 годзе — бра коштам 5 млн $, зробленае з чорных і белых дыяментаў і лалаў.

Дзейнасць правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Advertising Mascots — People — Victoria’s Secret Angels Архівавана 3 верасня 2012. tvacres.com. Retrieved September 22, 2007.
  2. Victoria’s Secret angels on Walk of Fame source: Mainichi Daily News. Retrieved November 14, 2007.

Спасылкі правіць