Victoria’s Secret
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Victoria’s Secret (Вікторыяз Сыкрэт) — амерыканская кампанія па продажу жаночай бялізны, адзення, касметыкі, парфумы. Заснавана Роем і Гайе Рэймандамі ў 1977 годзе, у 1982 годзе набыта бізнэсоўцам Лэслі Уэксерам. Станам на май 2020 года, застаецца найбуйнейшай кампаніяй па продажу жаночай бялізны ў ЗША.
Victoria’s Secret | |
---|---|
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 1977 |
Заснавальнікі | Roy Raymond[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | рознічны гандаль |
Прадукцыя | жаночая ніжняя бялізна |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | L Brands[d] |
Даччыныя кампаніі | Pink[d] |
Сайт |
victoriassecret.co.uk (англ.) victoriassecret.com (англ.) |
Гісторыя
правіцьАднойчы Рой Рэйманд, выпускнік Стэнфарда са ступенню MBA, вырашыў зрабіць сваёй жонцы падарунак і адправіўся ў краму ў пошуках прыгожай жаночай бялізны. Апынуўшыся ў краме жаночай бялізны ён разгубіўся ў «тагасветным» свеце жаночага прыладдзя. Ён доўга блукаў сярод стэлажоў з прадукцыяй розных памераў, колераў і стыляў. Прадаўцы, навучаныя абслугоўваць жанчын, не змаглі дапамагчы яму зрабіць куплю. Так Рой і сышоў з пустымі рукамі, але з рэвалюцыйнай ідэяй.
І ў 1977 годзе, у прыгарадзе Сан-Францыска, Рой Рэйманд пачынае рэалізацыю сваёй ідэі. Ён адкрывае сваю першую краму — «Victoria’s Secret», пазіцыянаваную як новы тып крам жаночай бялізны. Крама спалучала ў сабе еўрапейскую элегантнасць з прыязнай абстаноўкай, дзе нават мужчыны пачуваліся камфортна.
Праект Рэйманда з таго часу вырас шматкротна, здзейсніў сапраўдны пераварот у самім падыходзе да продажу ніжняй бялізны ў свеце.
Да 1982 года Рэйманд адкрыў шэсць крам і запусціў невялікую праграму па рэалізацыі бялізны праз каталогі. Аднак, выпрабоўваючы фінансавыя цяжкасці, прадаў Victoria’s Secret Лэслі Уэкснеру, уладальніку раздробнай сеткі крам жаночай адзежы The Limited, за 4 млн долараў.
Менавіта Уэкснер пасля зрабіў гэты брэнд адным з кіроўных на рынку. Уэкснер убачыў рэальны шанец зрабіць модным і прыемным для вока нават тое, што, як правіла, утоена пад адзежай. Ён зразумеў, што любая жанчына, якая купляла і што насіла «проста бялізну» ў душы імкнулася насіць нешта эксклюзіўнае і прыгожае.
Першае, што зрабіў Уэкснер — пазбавіўся іміджу «райскага кутка для мужчын» і зрабіў стаўку на жаночую аўдыторыю.
Для ўзмацнення ўспрымання брэнда як асабліва еўрапейскага, у каталогах паказвалася, што асноўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Лондане, хоць на самай справе ён знаходзіўся ў Агая.
Модная ніжняя бялізна ад Victoria’s Secret пазіцыянавалася як даступная раскоша. Атмасфера сексуальнасці, вытанчанасці і рамантызму імпанавала жанчынам значна больш, чым бясконцыя паліцы супермаркетаў з аднастайнымі трусамі і станікамі.
Каб пабудаваць брэнд з вялікай літары Уэкснер наймае Фінкельмана, які меў ступень MBA ад Гарварда і 14 гадоў працаваў кансультантам у McKinsey & Company.
Victoria’s Secret праводзіць сталыя шоу, паказы навінак з прыцягненнем супермадэляў. Навінкі выпускаюцца кожны сезон. Анлайн-паказ навінак ад Victoria’s Secret у 1999 годзе стаў адным з хітоў Інтэрнэту. Каб падтрымліваць рост продажу ў сваіх крамах кампанія плануе прадаваць найбольш папулярныя ў каталогах мадэлі ва ўсіх сваіх крамах. Каталогі, якія выходзяць тыражом каля 365 мільёнаў асобнікаў, прыносяць траціну ўсіх прыбыткаў кампаніі.
Уласнікі і кіраўніцтва
правіцьАнёлы Victoria’s Secret
правіць«Анёлы» Victoria’s Secret — найбольш вядомыя мадэлі, якія прадстаўляюць прадукцыю кампаніі. Дэбют анёлаў адбыўся падчас 4-га штогадовага паказу ў 1999 годзе. Першымі анёламі сталі Марыя Інэс Рывера, Адрыяна Ліма, Хайдзі Клум, Рэбека Ромійн і Тайра Бэнкс.[1] Мадэляў завуць «анёламі» дзякуючы таму, што падчас штогадовага паказу яны традыцыйна выходзяць на подыум з разнастайнымі крыламі за плячыма, падобнымі да крылаў матылькоў, анёлаў, птушак, фей.
У каманду «анёлаў» 2008 года ўвайшлі Хайдзі Клум, Адрыяна Ліма, Алясандра Амбросіё, Селіта Ібенкс, Дутцэн Крэз, Міранда Кэр, Марыса Мілер і Караліна Куркова.
У ліку найбольш вядомых анёлаў калісьці былі Жызэль Бюндхэн, Стэфані Сэймур, Летыцыя Каста, Эна Беатрыс Барос і Тайра Бэнкс.
13 лістапада 2007 «анёлы» Victoria’s Secret ганараваны зоркай на галівудскай «Алеі Славы».[2]
Анёлы
правіцьДзейныя
- Адрыяна Ліма (з 2000)
- Алясандра Амбросіё (з 2004)
- Міранда Кэр (з 2007)
- Марыса Мілер (з 2007)
- Дутцэн Крэз (з 2008)
Былыя
- Тайра Бэнкс (1998—2005)
- Хэлена Крыстэнсэн (1998)
- Карэн Малдэр (1998—1999)
- Стэфані Сэймур (1998—1999)
- Даніэла Пяштова (1998—2003)
- Летыцыя Каста (1999)
- Марыя Інэс Рывэра (2000)
- Жызэль Бюндхэн (2000—2007)
- Ясмін Гаўры (1998)
- Рэбека Ромійн (1998)
- Ізабель Гулар (2005—2008)
- Караліна Куркова (2005—2008)
- Селіта Ібенкс (2005—2008)
- Хайдзі Клум (1999—2010)
Very Sexy Fantasy Bra
правіцьVery Sexy Fantasy Bra — ювелірная фантазія, увасобленая ў камплекце бра.
За 12-летнюю гісторыю ні адзін камплект не быў набыты. Кошт усіх камплектаў перавышае 100 млн $.
Fantasy Bra прадстаўлял:
- Клаўдзія Шыфер — у 1996 годзе — бра коштам 1 млн $.
- Тайра Бэнкс — у 1997 годзе — бра коштам больш за 3 млн $.
- Даніэла Пяштова — у 1998 годзе — («Dream Angels» bra) — бра коштам 5 млн $.
- Хайдзі Клум — у 1999 годзе — («Millennium Bra») — камплект коштам 10 млн $.
- Жызэль Бюндхэн — у 2000 годзе — («Red Hot») — лалавы камплект коштам больш за 15 млн. $.
- Хайдзі Клум — у 2001 годзе — («Heavenly Star») — камплект коштам 12,5 млн $.
- Караліна Куркова — у 2002 годзе — («Star of Victoria») — камплект коштам 10 млн $.
- Хайдзі Клум — у 2003 годзе — («Very Sexy») камплект коштам больш за 11 млн $.
- Тайра Бэнкс — у 2004 годзе — бра коштам 10 млн $, зробленае з 18-каратнага белага золата і больш за 2900 дыяментамі, з адным 70-каратным дыяментам.
- Жызэль Бюндхэн — у 2005 годзе — бра коштам 12,5 млн $, зробленае з 18-каратнага белага золата, больш за 2900 дыяментамі, 22 лаламі і адным 101-каратным дыяментам.
- Караліна Куркова — у 2006 годзе — бра коштам 6,5 млн $, зробленае з больш за 2000 дыяментаў і 10-каратным дыяментам у цэнтры.
- Селіта Ібенкс — у 2007 годзе — камплект коштам 4,5 млн $, уключае шпільку, падвязку і бранзалет.
- Адрыяна Ліма — у 2008 годзе — бра коштам 5 млн $, зробленае з чорных і белых дыяментаў і лалаў.
Дзейнасць
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Advertising Mascots — People — Victoria’s Secret Angels Архівавана 3 верасня 2012. tvacres.com. Retrieved September 22, 2007.
- ↑ Victoria’s Secret angels on Walk of Fame source: Mainichi Daily News. Retrieved November 14, 2007.