Vought
Стыль артыкула неэнцыклапедычны або парушае нормы літаратурнай беларускай мовы. |
Vought («Воўт»; поўная назва Vought Aircraft Industries, Inc.) — асобная авіякасмічная карпарацыя ў ЗША, ва ўласнасці «Групы Кэрлайл» (з 24.7.2000). Штаб-кватэра: Далас (ЗША). Вытв. магутнасці: 9 галоўных вытв. пляцовак у ЗША (2005). Штат: ~5900 работнікаў (2005)[заўв 1]. Абарот: ~1,6 млрд. USD за год (2005). Асноўныя кірункі дзейнасці (2005): выпуск структурных кампанентаў авіякасмічнай тэхнікі (удзел у праграмах «Боінг 787», «Гальфстрым», «Блэкхок», C-17, «Глобал Хок»).
Vought | |
---|---|
Тып | самалётабудаўнічае прадпрыемства[d] |
Заснаванне | 1917 |
Заснавальнікі | Chance M. Vought[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | самалётабудаўнічае прадпрыемства[d] і авіяцыйная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | самалёт |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Triumph Group[d] |
Сайт | triumphgroup.com/… (англ.) |
Заснаваная супольна Чэнсам М. Воўтам і Б. Б. Льюісам як Lewis and Vought Corporation (18.6.1917; другая, пасля «Боінга», найстарэйшая авіявытв. кампанія ЗША).
Першы серыйны прадукт: VE-7 «Блюбэрд» (1917). Вядомыя прадукты: самалёты VE-7 «Блюбэрд», SB2U «Віндыкатар», OS2U «Кінгфішэр», F4U «Карсар», F-8 «Крусейдэр», A-7 «Карсар II», ракеты «Скаут», «Лэнс», сістэма залпавага агню MLRS. За гісторыю існавання карпарацыі выпушчана больш за 15000 самалётаў, з іх SB2U, OS2U, F4U—амаль 14000 адзінак.
Гісторыя
правіцьКампанія неаднаразова мяняла прыналежнасць, структуру і назву: «Чэнс Воўт Карпарэйшн» (частка «Юнайтэд Эркрафт энд Транспарт Карпарэйшн» у кан.1920-х--1935), «Чэнс Воўт Эркрафт» (з 1935, пасля падзелу «Юнайтэд Эркрафт энд Транспарт Карпарэйшн» на кампаніі-вытворцы і кампаніі-карыстальнікі), «Воўт-Сікорскі» (1939—1943, пасля зліцця з камп. «Сікорскі»). Перамяшчэнне кампаніі да больш прасторных вытв. пляцовак у Далас, Тэхас (абвешчанае ў красавіку 1948 і скончанае ў чэрвені 1949), якое азначала пераезд больш за 1300 ключовых работнікаў кампаніі разам з сем’ямі і перавоз больш за 12200 т прам.абсталявання без спынення вытворчасці было найбольшым наземным перамяшчэннем прамысловасці, як на той час[заўв 2].
«Воўт Дывіжн» выдзялілася з «Юнайтэд Эркрафт» у самастойную карпарацыю «Чэнс Воўт Эркрафт Інк.» (1954), аб’ядналася з «Лінг-Тэмка» у Ling-Temco-Vought (1961), з пазнейшым утварэннем авіякасмічнага кансорцыуму «ЛТВ Эрспэйс Карпарэйшн» [LTV Aerospace Corporation] (1965, у падпарадкаванні «Лінг-Тэмка-Воўт Інк.»). Усе неваенныя магутнасці «ЛТВ Эрспэйс» былі паступова прададзены. Большую вагу набывае вытворчасць ракетнай тэхнікі і структ. кампанентаў для яе (гл. «Рэгулус», «Скаут», «Сатурн», «Лэнс»).
У выніку крызісу кіравання ў пач.1970-х «Лінг-Тэмка-Воўт Інк.» была рэарганізавана ў «ЛТВ» [LTV] (1972) з наступнай рэструктурызацыяй «ЛТВ Эрспэйс» (аб’яднанне падраздзяленняў Vought Aeronautics і Vought Missiles and Space) у «Воўт Сістэмз», 1973). У гэты час карпарацыя кіруе ўсё большыя магутнасці ад вытворчасці ўласных прадуктаў да вытворчасці структурных кампанентаў авіякасм. тэхнікі для іншых вытворцаў. У 1976 «ЛТВ Эрспэйс» вярнулася да назвы Vought Corporation, з адначасным спрашчэннем унутранай структуры.
У пач. 1980-х карпарацыя мела далейшы фінансавы поспех (удзел у праграмах «Спэйс Шатл», B-1, B-2 і інш., падрад на вытворчасць сістэм MLRS), але ў сяр.1980-х сітуацыя пагоршылася. У 1992 частка авіякасм. вытв. магутнасцяў была прададзена інвест. кампаніі «Кэрлайл Груп» і авіякасм. кампаніі «Нортрап», пачаліся маштабныя звальненні. Прададзеныя магутнасці былі аформлены ў самастойную кампанію «Воўт Эркрафт». У 1994 кампанія «Нортрап-Груман» перакупіла ў «Кэрлайл Груп» рэшту авіякасм. магутнасцяў, з падпарадкаваннем сабе «Воўт Эркрафт». У 2000 камп. «Нортрап-Груман» прадала свае авіякасм. вытв. магутнасці кампаніі «Кэрлайл Груп», з выдзяленнем «Воўт Эркрафт» у асобную карпарацыю «Воўт Эркрафт Індастрыз», якая, у сваю чаргу, набыла ў 2003 карпарацыю «Зэ Эрстра́кчаз» [The Airsctructures] (3 заводы).
Заўвагі
правіць- ↑ Пар.: 13516 у часы Другой сусветнай вайны, 3600 пасля вайны, 13800 (ліст.1953), 17000 (1957), 9207 (1980), 8961 (кан.1992).
- ↑ У Галівудзе існавалі планы здымкаў кінафільму пра гэты пераезд, са Спенсерам Трэйсі ў гал. ролі.