Сайт

(Пасля перасылкі з Web-сайт)

Сайт (ад англ.: website: web — «павуцінне, сетка» і site — «месца», літаральна «месца, сегмент, частка ў сетцы») — сукупнасць электронных дакументаў (файлаў) прыватный асобы або арганізацыі ў камп’ютарнай сетцы, аб’яднаных пад адным адрасам (даменным імем ці IP-адрасам).

Галоўная старонка сайта Wikipedia.org

Усе сайты ў сукупнасці складаюць Сусветнае павуцінне, дзе камунікацыя (павуцінне) аб'ядноўвае сегменты інфармацыі сусветнай супольнасці ў адзінае цэлае — базу даных і камунікацыі планетарнага маштабу. Для прамога доступу кліентаў да сайтаў на серверах быў адмыслова распрацаваны пратакол HTTP.

Спіс сайтаў па папулярнасці

правіць

Папулярнасць сайтаў вызначаецца, як правіла, па колькасці наведвальнікаў. Ніжэй прадстаўлены спісы паводле даных кампаніі Alexa Internet, якая вядома сваім сайтам, дзе збіраецца статыстыка пра наведвальнасць іншых сайтаў. Alexa збірае інфармацыю непасрэдна ад карыстальнікаў, якія ўсталявалі Alexa Toolbar, на аснове якой фарміруецца статыстыка пра наведвальнасць сайтаў і спісы ўзаемазвязаных спасылак.

У свеце

правіць

На лістапад 2011 года[1]:

  1. «Google» (google.com) — пошукавая сістэма і мультысэрвісны партал.
  2. «Facebook» (facebook.com) — самая вялікая сацыяльная сетка.
  3. «YouTube» (youtube.com) — сэрвіс які прадстаўляе паслугі хостынгу відэаматэрыялаў.
  4. «Yahoo!» (yahoo.com) — пошукавая сістэма і мультысэрвісны партал.
  5. «Wikipedia» (wikipedia.org) — свабодная мультымоўная ўніверсальная энцыклапедыя.
  6. «Baidu» (baidu.com) — кітайская пошукавая сістэма.
  7. «Blogger» (blogger.com) — вэб-сэрвіс для вядзення блогаў.
  8. «Windows Live» (live.com) — комплекс інтэграваных вэб і настольных праграм ад Microsoft.
  9. «Twitter» (twitter.com) — сістэма, якая дазваляе карыстальнікам адпраўляць кароткія тэкставыя нататкі.
  10. «Tencent QQ» (qq.com) — інфармацыйны кітайскі партал найбольш распаўсюджанага ў Кітаі сэрвісу імгненнага абмену паведамленнямі.

У Беларусі

правіць

Зноскі