Адкрыць галоўнае меню

Wienerberger — найбуйнейшы ў свеце вытворца керамічных будаўнічых матэрыялаў, прадстаўлены 204 заводамі ў 30 краінах свету.

Wienerberger AG
Тып AG
Лістынг на біржы Wiener Börse[d]
Заснаванне 1819
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Хайма Шойх (галоўны выканаўчы кіраўнік)[1]
Галіна Будаўнічыя матэрыялы
Абарот EUR 1,817 млрд (2009)[2]
Аперацыйны прыбытак EUR 19 млн (2009)[2]
Чысты прыбытак EUR (289,3) млн (2009)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 14 836 чал.
Сайт www.wienerberger.com

Канцэрн Wienerberger вырас з невялікага аўстрыйскага прадпрыемства, заснаванага Алаісам Місбахам у 1819 годзе ў раёне Вінерберг горада Вена.

У 1869 годзе кампанія была зарэгістравана на Венскай фондавай біржы. Акцыі кампаніі маюць лістынг на Венскай фондавай біржы з 1869 года, 100 % якіх знаходзяцца ў вольным абароце. Апроч таго, акцыі кампаніі ўлучаны ў базу разліку індэкса ATX Венскай біржы.

У 1986 годзе пачалася імклівая экспансія прадпрыемства і выхад на міжнародную арэну. За кароткі тэрмін невялікая аўстрыйская кампанія ператварылася ў сусветнага лідара па вытворчасці керамічнай цэглы і дахоўкі.

Зноскі

СпасылкіПравіць