Wonderful Life

(Пасля перасылкі з Wonderful life)

Wonderful Life (бел.: Цудоўнае жыццё) — песня з дэбютнага альбома брытанскага гурта Hurts. Рэліз гэтай песні адбыўся 3 мая 2010 ў Даніі. 22 жніўня 2010 года ў Вялікабрітаніі адбыўся рэліз дыска з песняй. Кампазіцыя заняла другое месца ў хітпарадзе Германіі, а ў Бельгіі, Даніі, Расіі, Аўстрыі і ў іншых краінах стала абсалютных хітом.

Гісторыя напісання правіць

У інтэрв'ю брытанскаму часопісу Digital Spy вакаліст Тэа Хачкраўт казаў, што песня заснавана на двух крайнасцях: першая - чалавек, які хоча скончыць жыццё самагубствам, другая - каханне з першага позірку. Герой стаіць на мосце і гатовы скочыць з яго, але яго спыняе кабета. Яны ўлюбляюцца з першага погляду. У песні адлюстраваны толькі невялікі ўрывак з жыцця і мы не ведаем, як ён скончыцца.