WordPress
(Пасля перасылкі з Wordpress)
WordPress — CMS (content management system) сістэма кіравання кантэнтам, з адкрытым зыходным кодам, якая распаўсюджваецца згодна з умовамі ліцэнзіі GNU GPL. Звычайна такія сістэмы выкарыстоўваюцца для захоўвання і публікацыі вялікай колькасці дакументаў, малюнкаў, музыкі або відэа. Сфера ўжывання wordpress - ад блогаў да складаных навінавых рэсурсаў і карпаратыўных сайтаў. Усяго было каля 1.8 мільёнаў запамповак WordPress 2.x. 22 студзеня 2007 года выйшла новая версія WordPress 2.1 “Ella”. Выпуск версіі WordPress 2.2 адбыўся 16.05.2007.
WordPress | |
---|---|
| |
Тып | CMS/блог |
Распрацоўшчык | WordPress Foundation |
Напісана на | PHP |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформеннае праграмнае забеспячэнне |
Першы выпуск | 27 мая 2003[1] |
Апошняя версія | 4.7.5 (17 мая 2017) |
Ліцэнзія | GPLv2 |
Сайт | wordpress.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На сённяшні дзень Wordpress — адна з самых папулярных сістэм для вядзення блогаў.
Магчымасці
правіць- магчымасць публікацыі з дапамогай іншых праграм і сэрвісаў;
- маментальная публікацыя;
- прастата ўсталёўкі, налады;
- падтрымка вэб-стандартаў (XHTML, CSS);
- падтрымка RSS, Atom, trackback, pingback;
- падлучальныя модулі (убудовы) з унікальнай простай сістэмай іх узаемадзеяння з кодам;
- падтрымка так званых «тэм», якія дазваляюць лёгка змяняць як знешні выгляд, так і спосабы высновы дадзеных;
- «тэмы» рэалізаваны як набор файлаў-шаблонаў на php, што дадатна адбіваецца на хуткасці і гнуткасці;
- вялізныя бібліятэкі «тэм» і «ўбудоў»;
- закладзены патэнцыял архітэктуры дазваляе лёгка рэалізоўваць складаныя рашэнні;
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- WordPress — Англамоўны партал распрацоўшчыкаў.
- bel.wordpress.org — Лакалізацыя на беларускую мову.
- WordPress.by — Беларускае кам'юніці.
- Comparative characteristics of the best CMS Архівавана 16 ліпеня 2015.