XXVIII з’езд КПБ
Дваццаць восьмы з'езд КПБ. Адбыўся 4 — 6 лютага 1976 г. у Мінску. Прысутнічала 789 дэлегатаў ад 506 229 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
Парадак дня
правіць- справаздача ЦК КПБ (П. М. Машэраў)
- справаздача Рэвізійнай камісіі КПБ (І. М. Макараў)
- справаздача аб праекце ЦК КПСС да XXV з'езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976 — 1980 гады» (Ц. Я. Кісялёў)
- выбары ЦК КПБ
- выбары Рэвізійнай камісіі КПБ
Праца з'езда
правіцьЗ'езд ухваліў дзейнасць ЦК КПБ па выкананні рашэнняў XXIV з'езда КПСС, заданняў 9-га пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР, адобрыў праект ЦК КПСС да XXV з'езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976 — 1980 гады» і даручыў ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР на яго аснове распрацаваць 10-ы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР.
Вынікі з'езда
правіцьВыбраў ЦК КПБ у складзе 139 членаў і 65 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію КПБ з 45 членаў.
Літаратура
правіць- Бандарэнка, М. Дваццаць восьмы з'езд КПБ / Мікалай Бандарэнка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 218. — ISBN 985-11-0041-2.
- Матэрыялы XXVIII з'езда Камуністычнай партыі Беларусі. — Мн., 1976.