Рысь звычайная ў Беларусі

Рысь звычайная для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, самы буйны прадстаўнік беларускай фаўны каціных.

Рысь у Гродзенскім заапарку

Гісторыя правіць

 
Помнік рысі ў Гомелі
 
Рысь палюе на казулю. Экспазіцыя ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

У 1970-я гг. найбольшая колькасць рысяў было ў Віцебскай (каля 200), Мінскай (каля 85) і Брэсцкай (каля 80) абласцях, у трох астатніх яе колькасць не перавышала 70 асобін. У 80-х гг. адбывалася далейшае скарачэнне тэрыторыі пражывання віду. У 90-я гады найбольшая шчыльнасць рысі адзначана ў Віцебскай (0,05 асобін / 1000 га лясной плошчы), значна ніжэй яна ў Брэсцкай (0,01), Мінскай і Гомельскай (па 0,005) абласцях. На тэрыторыі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей сустракаецца спарадычна[1].

У 2014 годзе ў лясах Беларусі налічвалася 771 асобіна рысяў, а ў 2017 годзе — 489[2].

Сучасная папуляцыя правіць

 
Паштовая марка Беларусі

Рэдкі від, распаўсюджаны па тэрыторыі Беларусі вельмі нераўнамерна[1]. У паўночнай частцы рэспублікі захоўваецца суцэльнае распаўсюджанне рысі, на долю Віцебскай вобласці прыпадае каля 60 % ўлічаных рысяў[1].

На пачатак 2020 года колькасць рысяў у Беларусі ацэньвалася ў 1090 асобін пры аптымальнай колькасці ў 1500 асобін[3]. Паводле супрацоўніка цэнтра па біярэсурсах НАН РБ Ірыны Салавей, экалагічная ёмкасць рысі на тэрыторыі Беларусі складае ад 1520 да 2250—2500 асобін[4].

Самыя буйныя лакальныя папуляцыі насяляюць у Бярэзінскім біясферным запаведніку, Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку і НП «Белавежская пушча»[1].

Дынаміка колькасці правіць

Дадзеныя колькасці рысяў ва ўзятых пад ахову паляўнічых угоддзях паводле афіцыйнага статыстычнага зборніка «Ахова навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь»[5].

Утрыманне ў няволі правіць

 
Рысь у Гродзенскім заапарку

Рысі жывуць у Гродзенскім, Віцебскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.

Біялогія правіць

У Беларусі рысь прытрымліваецца буйных змешаных старых лясоў. Яна аддае перавагу глухім, маладаступным ўчасткам лесу з густым падлескам, заваламі і бураломам. Часцей за ўсё звяры трымаюцца ў сталых змешаных хвойна-лісцяных і хваёвых лясах. Вырашальную ролю ў выбары месцаў пражывання гуляюць багацце дзічыны, якая служыць ёй ежай, і наяўнасць спакойных участкаў для адпачынку[1]. У Бярэзінскім запаведніку аддае перавагу ялова-шыракалістым лясам, старым алешнікам (ольсам  (польск.)). У Віцебскай вобласці рысь трымаецца нярэдка ў яловых насаджэннях. Хмызняку, рэдкалессяў або чыста хваёвых лясоў яна пазбягае, сустракаючыся ў іх падчас пераходаў або зімой у пошуках корму. Абранага раёна рысь прытрымліваецца толькі ў перыяд размнажэння, у астатні ж час — зімой, восенню і ранняй вясной — яна перасоўваецца ў пошуках корму[1].

Навуковыя даследаванні рысяў у Беларусі правіць

 
Памятная манета «Рысь» з серыі «Ахова навакольнага асяроддзя»

У пачатку 1990 і 2000-х гадоў былі праведзены даследаванні перамяшчэнняў рысі ў польскай частцы Белавежскай пушчы. Радыёашыйнікамі былі пазначаны 33 асобіны, а дадзеныя тэлеметрыі далі вялікі масіў дадзеных па іх паводзінах і спосабу жыцця[6]. Паколькі некаторыя асобіны падчас палявання траплялі і ў беларускую частку пушчы, то вынікі гэтых даследванняў маюць значэнне і датычна беларускай папуляцыі. Важным момантам таксама з’яўляецца той факт, што польскія даследчыкі выявілі, што ў польскай частцы Белавежскай пушчы насяляе ізаляваная папуляцыя еўрапейскай рысі[6]. З-за эфекту бутэлькавага рыльца мясцовыя рысі сутыкаюцца з блізкароднасным скрыжаваннем, што вядзе да некаторай дэградацыі папуляцыі, таму важна стварэнне лясных калідораў з беларускай часткай для натуральнага абмену генетычным матэрыялам.

З 2013 года ў Белавежскай Пушчы ідзе «Прыродаахоўны праект у падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы». У рамках праекта з дапамогай фотапастак і з дапамогай зімовага траплення праводзіцца маніторынг папуляцый буйных драпежнікаў, якія жывуць на тэрыторыі нацыянальнага парку, у тым ліку і рысяў.

Ахова правіць

 
Памятная манета «Рысь» з серыі «Ахова навакольнага асяроддзя»

Занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1]. Адстрэл рысі афіцыйна забаронены з 1981 года[1].

У культуры правіць

У літаратуры і фальклоры правіць

У параўнальным паказальніку сюжэтаў адзначаны варыянт казкі, у якой мачыха падмяняе замужнюю пасербку сваёй дачкой і ператварае ў рысь. Рысь, скінуўшы шкуру, корміць дзіця, якога прыносіць ёй у лес служанка, бацька дзіцяці падглядае гэта, пазнае каханую жонку, спальвае рыссю шкуру, і маці-рысь прымае чалавечае аблічча, а ведзьму з дачкой караюць смерцю[7]. У беларускім фальклоры казкі з такім сюжэтам фіксавалі Е. Раманаў[8], У. Дабравольскі[9] і М. Федароўскі[10].

У скульптуры правіць

 
Гомель. Помнік першаму гамельчуку

Выява рысі размешчана на гербе Гомеля і з’яўляецца адным з сімвалаў горада. У горадзе ўсталявана некалькі скульптур рысі, у тым ліку — на помніку першаму гамельчуку.

У геральдыцы і баністыцы правіць

У філатэліі правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж РЫСЬ (Lynx lynx) (руск.)
  2. В Беларуси сокращается численность животных, включенных в Красную книгу (руск.)
  3. Дамоклов меч над рысью: кошку-«краснокнижницу» вновь хотят «отрегулировать» (руск.)
  4. Нападает с высоты, носит кисточки на ушах, но никто не знает зачем. Чем еще знаменита самая большая кошка Беларуси? (руск.)
  5. НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ОХРАНА ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ Архівавана 21 чэрвеня 2022.. Статистический сборник. Минск, 2021
  6. а б «Волк и рысь не являются причиной падения численности копытных» (руск.)
  7. ППС-409
  8. Романов — Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вып. III. Витебск, 1887, 60, с. 292—295.
  9. Добровольский — Смоленский этнографический сборник. Сост. В. Н. Добровольский. Ч. I. Спб., 1891, 89, с. 154—157
  10. Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. T. I—III. Krakow, 1897—1903, 44

Літаратура правіць

Спасылкі правіць