Семіцкія мовы — група моў, адна з галін афразійскай, ці семіта-хаміцкай, макрасям'і моў, распаўсюджаных на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і ва Усходняй Афрыцы[1], якая аб'ядноўвае некалькі буйных моўных сямей, звязаных адносінамі аддаленага сваяцтва.

Семіцкая
Таксон сям'я
Арэал Блізкі Усход, Паўночная Афрыка, Паўночна-Усходняя Афрыка, Мальта
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі, Мовы Афрыкі

Настратычныя мовы (гіпотэза)

Заходне-настратычныя мовы
Афразійскія мовы
Склад
Заходнесеміцкія мовы, Усходнесеміцкія мовы, Паўднёвасеміцкія мовы
Коды моўнай групы
ДАСТ 7.75–97 сем 593
ISO 639-2 sem
ISO 639-5 sem

З сучасных семіцкіх моў найбольш шырока распаўсюджаны

Паходжанне і ўзрост правіць

На семіцкіх мовах на працягу тысячагоддзяў размаўляе насельніцтва Блізкага Усходу.

Да сям'і семіцкіх моў адносяцца мовы:

Гісторыя правіць

Паводле распаўсюджанай гіпотэзы, продкі носьбітаў протасеміцкай мовы прыйшлі ў Пярэднюю Азію з Афрыкі, дзе знаходзілася прарадзіма афразійскіх моў. Паводле меркавання семітолага Ю. Зарынса, семіцкія мовы ўзніклі на тэрыторыі качавога пастухоўскага комплексу ў Аравіі, які з'явіўся ў перыяд асушвання клімату ў канцы дакерамічнага неаліту на старажытным Блізкім Усходзе (Глабальнае пахаладанне 6200 года да н.э.).

На працягу некалькіх тысячагоддзяў семіцкія плямёны неаднаразова здзяйснялі міграцыі на поўнач, асімілюючы насельніцтва іншых абласцей. У III тысячагоддзі да н.э. семіцкія плямёны занялі Месапатамію і, магчыма, засялялі вобласці, якія адпавядаюць тэрыторыі цяперашняй Сірыі. Адзін з найбольш шырока распаўсюджаных дыялектаў протасеміцкай мовы стаў звацца акадскай мовай (па геаграфічнай назве сталіцы Саргонаўскай імперыі (2350—2170 да н.э.). Элементы акадскай мовы пранікалі ў шумерскую. У другім тысячагоддзі да н.э. і Асірыя і Вавілон шырока выкарыстоўвалі акадскую мову[4][5]. Носьбіты гэтай мовы выкарыстоўвалі клінапіс, атрыманы ў спадчыну ад шумераў.

Пазней ролю «лінгва франка» ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу выконвала арамейская мова. Асабліва ўзмацняецца становішча арамейскай мовы ў эпоху кіравання Ахеменідаў (VII стагоддзе да н.э. — IV стагоддзе да н.э.), пры якіх яна становіцца афіцыйнай мовай імперыі.

Паводле Бібліі народы, якія размаўлялі на семіцкіх мовах паходзілі ад Сіма, сына Ноя.

Класіфікацыя правіць

Лінгвістычная характарыстыка правіць

Фанетыка правіць

Для фанетычнага ладу семіцкіх моў характэрны наступныя асаблівасці:

  • тры рады (серыі) зычных (звонкія, глухія і эмфатычныя)
  • абмежаваная колькасць галосных і іх падпарадкаваная роля
  • развітая сістэма гартанных зычных

Марфалогія і лексіка правіць

  • трохзычны корань са зменлівым галосным складам
  • наяўнасць двух родаў (мужчынскі і жаночы)
  • наяўнасць адмысловага — спалучанага — стану ў імёнаў (гл. ізафет, ідафа)
  • у старажытнасці дзеяслоўная сістэма складалася з перфекта-імперфекта; пазней перфект быў пераасэнсаваны, як правіла, як мінулы час, імперфект — як будучы (напр. іўрыт) ці цяперашні (напрыклад, у арабскай) час
  • сістэма дзеяслоўных парод і словаўтваральных мадэлей
  • агульная сістэма займенных суфіксаў
  • агульны слоўнікавы запас, які ахоплівае велізарную колькасць (парадку 20 тысяч) слоў самых розных сфер ужывання.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Дьяконов И. М. Семитские языки // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: Сов. энциклопедия, 1990. — С. 442—443. — ISBN 5-85270-031-2.
  • Старинин В. П. Структура семитского слова: Прерывистые морфемы. — М.: Изд-во восточной литературы, 1963. — 116 с.

Спасылкі правіць