Сяргей Сяргеевіч Пракоф’еў

(Пасля перасылкі з С. Пракоф'еў)

Сярге́й Сяргеевіч Прако́ф’еў (руск.: Сергей Сергеевич Прокофьев) (11 (23 красавіка) 1891, маёнтак Санцоўка Бахмуцкага павета Кацярынаслаўскай губерні (цяпер сяло Краснае Чырвонаармейскага раёна Данецкай вобласці, Украіна) — 5 сакавіка 1953, Масква) — рускі кампазітар, дырыжор і піяніст . Лічыцца адным з найвялікшых кампазітараў ХХ стагоддзя.

Сяргей Пракоф'еў
руск.: Сергей Сергеевич Прокофьев
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Сяргеевіч Пракоф'еў
Дата нараджэння 11 (23) красавіка 1891[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 1953(1953-03-05)[2][3][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Lina Llubera[d] і Міра Мендэльсон[d]
Дзеці Oleg Prokofiev[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Рэйнгольд Морыцавіч Гліэр, Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў, Nikolai Tcherepnin[d] і Anna Yesipova[d]
Прафесіі кампазітар, піяніст, дырыжор
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія, балет і класічная музыка
Выхаванцы Mark Eddinger[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія
Узнагароды
Сталінская прэмія — 1943 Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1947 Сталінская прэмія — 1952
Ленінская прэмія Народны артыст РСФСР— 1947 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Аўтограф Аўтограф
sprkfv.net (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пачатковы перыяд

правіць

Пракоф’еў пачаў праяўляць свой надзвычайны талент у раннім узросце. У пяць год ён скампанаваў першы твор, Індыйскі галоп, занатаваць які яму дапамагла маці. У сямігадовым узросце ён навучыўся гуляць у шахматы, якія сталі яго захапленнем на ўсё жыццё. Пракоф’еў часта браў удзел у шахматных турнірах і быў добра знаёмы з Капабланкам і Бацвіннікам.

Сапраўдны вундэркінд, Пракоф’еў напісаў сваю першую оперу, Велікан, у дзевяць гадоў.

У 1902 годзе, калі пачаліся прыватныя ўрокі па кампазіцыі, ён меў напісанымі ўжо некалькі даволі наватарскіх твораў. Авалодаўшы тэхнікай кампазіцыі, Пракоф’еў хутка пачаў экcперыментаваць у пошуках новых гучанняў і ўласнага стылю.

У 1904 годзе Пракоф’еў паступіў у Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, будучы на некалькі гадоў маладзейшым за большасць сваіх аднакурснікаў. Ён рабіў уражанне эксцэнтрычнай і высакамернай асобы. Ён меў характар, ідучы па калідоры, крочыў заўсёды ў цэнтры, не саступаючы дарогі анікому. Яго педагогам па фартэпіяна была Ганна Есіпава, па інструментоўцы — Мікалай Рымскі-Корсакаў, па кампазіцыі — Анатоль Лядаў. Пракоф’еў хутка набыў вядомасць як кампазітар і піяніст, выклікаючы кантрастныя рэакцыі, ад захаплення да адмаўлення.

У 1910 годзе памёр бацька Сяргея Пракоф’ева, і кампазітар мусіў пачаць самастойна зарабляць на жыццё. У 1913 ён упершыню быў за мяжой, наведаўшы Парыж і Лондан, дзе ўбачыў спектаклі балетнай трупы Сяргея Дзягілева.

У 1914 годзе Пракоф’еў завершыў навучанне ў Кансерваторыі, атрымаўшы найвышэйшы бал і прыз — канцэртны раяль. Хутка пасля гэтага ён зноў трапіў у Лондан, дзе пазнаёміўся з Дзягілевым і Стравінскім.

У часe Першай сусветнай вайны Пракоф’еў зноў паступіў у Кансерваторыю, гэтым разам у клас аргана. Ён напісаў оперу Ігрок (бел. — гулец) паводле рамана Дастаеўскага, але яе прэм’ера ў 1917 годзе не адбылася праз Лютаўскую рэвалюцыю. Летам 1917 года Пракоф’еў стварыў Першую сімфонію, Класічную, у стылі, на думку кампазітара, у якім бы напісаў яе Іосіф Гайдн, калі б жыў у той час. У 1918 годзе Пракоф’еў эмігрыраваў у ЗША, ратуючыся ад бальшавіцкай рэвалюцыі.

Замежны перыяд

правіць

Пракоф’еў прыбыў у Сан-Францыска і, на пачатку сваёй сольнай і кампазітарскай кар’еры ў Амерыцы, быў непазбежным канкурэнтам для іншых эмігрантаў з Расіі (напрыклад, для Сяргея Рахманінава). Ён распачаў выступленні як піяніст з сольнага канцэрта ў Нью-Ёрку, пасля чаго даў яшчэ серыю канцэртаў у розных гарадах. Прэм’ера яго новай оперы Любоў да трох апэльсінаў не адбылася праз хваробу і смерць дырыжора. Гэтая няўдача сапсавала Пракоф’еву таксама і сольную кар’еру, бо падрыхтоўка опернай пастаноўкі вымагала многа часу і ўвагі. У 1920 годзе кампазітар быў у цяжкай фінансавай сітуацыі і ў красавіку гэтага года пераехаў у Парыж.

Парыжская публіка была значна больш гатовая да пракоф’еўскай музыкі. Ён узнавіў кантакты з Дзягілевым і Стравінскім і прадоўжыў працу над некаторымі незавершанымі творамі, уключаючы Трэці фартэпіянны канцэрт. У снежні 1920 года Любоў да трох апэльсынаў была нарэшце пастаўленая ў Чыкага, але без поспеху. Пракоф’еў пераехаў з сваёй маці ў Баварскія Альпы і займаўся там выключна кампазіцыяй. Цэнтральным творам гэтага перыяду стала опера Вогненны Ангел. У 1923 годзе Пракоф’еў ажаніўся з іспанскай спявачкай Лінай Кадына (псеўданім Ліна Любера) і неўзабаве вярнуўся ў Парыж.

Ад 1927 года Пракоф’еў пачынае рэгулярна наведваць Расію з канцэртнымі турамі, яго візіты сустракаюцца з захапленнем. Ён усё больш і больш сумаваў па роднай краіне, выказваючыся пра яе надзвычай патрыятычна. Адзін з найбольш вядомых твораў Пракоф’ева — балет Рамэа і Джульета — быў замоўлены кампазітару Кіраўскім тэатрам у Ленінградзе.

Савецкі перыяд

правіць

У 1934 годзе Пракоф’еў назусім вярнуўся ў Савецкі Саюз, яго сям’я пераехала туды годам пазней. У гэтыя часы быў створаны Саюз кампазітараў, які шчыльна кантраляваў кампазітарскую дзейнасць і рэгуляваў нават стылістычнымі кірункамі тагачаснай музыкі. Пракоф’еў напісаў серыю масавых песняў (тв. 66, 79, 89) на словы найбольш добранадзейных савецкіх паэтаў, а таксама араторыю Здравіца, тв.85, якая ўслаўляла Сталіна. Гэта ўзмацняла яго становішча як савецкага кампазітара. У гэты час Пракоф’еў таксама напісаў многа дзіцячай музыкі і грандыёзную кантату Да 20-годдзя Кастрычніка, якая ані разу не была выканана пры жыцці кампазітара. Прэм’ера оперы Сямён Катко мусіла быць адкладзеная праз арышт і расстрэл рэжысёра Усевалада Меерхольда.

У 1938 годзе Пракоф’еў напісаў музыку да кінафільма Аляксандр Неўскі (рэжысёр — Сяргей Эйзенштэйн). Пазней кампазітар перарабіў гэты твор як кантату, якая стала папулярнай для выкананняў і запісаў.

У 1941 у кампазітара пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем, выкліканыя слабым сэрцам. З пачаткам вайны ён быў некалькі разоў у эвакуацыі на поўдні краіны.

У 1948 годзе быў падвергнуты нападкам савецкай крытыкі за фармалізм (разам з Шастаковічам, Мяскоўскім і іншымі)

Пракоф’еў памёр 5 сакавіка 1953 года, ва ўзросце 61 года ў адзін дзень са Сталіным (таму некалькі дзён яго родныя не маглі яго пахаваць). Маскоўская кватэра, у якой памёр Пракоф’еў, знаходзілася зусім побач з Чырвонай Плошчай, і яго цела немагчыма было вынесці на паніхіду на працягу трох дзён. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Аўтабіяграфія

правіць

У 2006 годзе надрукаваны поўны Дзённік Пракоф’ева па-руску, які ахоплівае перыяд жыцця кампазітара ад юнацтва да яго вяртання ў Савецкую Расію ў 1934 годзе. Існуе таксама грунтоўная Аўтабіяграфія, напісаная з аглядкаю на савецкую цэнзуру[крыніца?]. Пракоф’еў валодаў яскравым і хвосткім стылем пісання і меў вялікі літаратурны талент. У рукапісах часта скарачаў словы, пішучы толькі іх зычныя (напрыклад — «Пркфв»).

У творчасці Пракоф’ева спалучаюцца рысы мадэрнізму, неаклясіцызму і рамантызму. Гарманічная мова яго твораў засталася даволі традыцыйнай, у параўнанні з многімі яго сучаснікамі (Скрабін, Шонберг, Берг, Хіндэміт). Рэзкасць і сакаватая яскравасць гармоніяў робяць яго блізкім да Стравінскага і Пуленка. Аднак такія больш традыцыйныя кампазітары, як Сяргей Рахманінаў або Мікалай Рымскі-Корсакаў, ставіліся досыць адмоўна да стылістычных навацыяў мадэрновага Пракоф’ева. Яго музыка звычайна вельмі кантрастная: агрэсіўныя, магутныя, брутальныя такатныя эпізоды суседнічаюць з павольнымі лірычнымі выказваннямі, унікальнымі ў сваёй кранальнасці і інтымнай чысціні. Пракоф’еўскі меладычны дар у натуральнасці і невычарпальнасці можна параўнаць з Моцартам, Шапенам і Чайкоўскім. У творах для фартэпіяна зазвычай адчуваецца аркестрaвае мысленне кампазітара.

Конкурс

правіць

Міжнародны конкурс імя Сяргея Пракоф’ева рэгулярна праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Ён адбываецца ў трох спецыяльнасцях: кампазіцыя, сімфанічнае дырыжыраванне і фартэпіяна сола. На першым конкурсе, які праходзіў у 1992 годзе, першую прэмію сярод піяністаў атрымаў беларус[крыніца?] Юрый Бліноў.

 
Арыя Кутузава з оперы Вайна і мір
  • Маддалена, тв. 13 (1911, другая рэдакцыя 1913)
  • Ігрок, тв. 24 (паводле Ф. Дастаеўскага, 1929)
  • Любоў да трох апельсінаў, тв. 33 (паводле К. Гоццы, 1919)
  • Вогненны Ангел, тв. 37 (паводле В. Брусава, 1919-27)
  • Сямён Катко, тв. 81 (1940)
  • Заручыны ў манастыры, 86 (1940—1941)
  • Вайна і мір, тв. 91 (паводле Л. Талстога, 1941—1952)
  • Аповесць пра сапраўднага чалавека, тв. 117 (паводле Б. Палявога, 1947—1948)

Балеты

правіць
  • Казка пра блазна, які сямёх блазноў абдурыў / Chout, тв.21 (1915, 1920)
  • Стальны скок / Le Pas d’acier, 41 (1925-26)
  • Блудны сын, тв.46 (1928-29)
  • На Дняпры / Sur le Borysthene, тв.51 (1930-31)
  • Рамэа і Джульета, тв.64 (паводле У.Шэкспіра, 1935-36)
  • Папялушка / Cinderella, тв.87 (1940-44)
  • Сказ пра каменную кветку, 118 (паводле П.Бажова, 1948-53)

Вакальна-сімфанічныя творы

правіць
  • Два вершы для жаночага хору на словы Бальмонта, тв.7 (1909—1910)
  • Сямёра іх (К.Бальмонт, Поклічы даўніны (Зовы древности)), кантата для драматычнага тэнару, мяшанага хору і вялікага сімфанічнага аркестра, тв.30 (1917—1918)
  • Пеця і воўк, сімфанічная казка для дзяцей, словы С.Пракоф’ева, тв.67 (1936)
  • Песні нашых дзён, для салістаў, мяшанага хору і сімфанічнага аркестра, тв.76 (1937)
  • Аляксандр Неўскі, кантата для меца-сапрана сола, мяшанага хору і аркестру, тв.78 (1939)
  • Здравіца, тв.85 (1939)
  • Балада пра хлопчыка, які застаўся невядомы, кантата дла сапрана, тэнара, хору і аркестру. Словы П.Антокальскага. Тв.93 (1942—1943)
  • Квітней, магутны край, кантата да 30-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, для мяшанага хору і аркестру, словы І.Далматоўскага, тв.114 (1947)
  • Зімовае вогнішча, сюіта для чытальнікаў, хору хлопчыкаў і сімфанічнага аркестра на словы С.Маршака, тв.122 (1949)
  • На варце міра, араторыя для салісткі (меца-сапрана), чытальнікаў, мяшанага хору, хору хлопчыкаў і сімфанічнага аркестра на словы С.Маршака, тв.124 (1950)

Творы для аркестра

правіць

Сімфоніі

правіць
  • Сімфонія № 1, Рэ мажор, класічная, тв.25 (1916-17)
  • Сімфонія № 2, рэ мінор, тв.40 (1924-25)
  • Сімфонія № 3, до мінор, тв.44 (1928)
  • Сімфонія № 4, До мажор (першая версія), тв.47 (1929-30)
  • Сімфонія № 5, Сі-бемоль мажор, тв.100 (1944)
  • Сімфонія № 6, мі-бемоль мінор, тв.111 (1945-47)
  • Сімфонія № 4, До мажор (другая версія), тв.112 (1947)
  • Сімфонія № 7, до-дыез мінор, тв.131 (1951-52)

Аркестравыя сюіты

правіць
  • Сюіты з балету Рамэа і Джульета
    • Сюіта № 1, тв.64bis
    • Сюіта № 2, тв.64ter
    • Сюіта № 3, тв.101
  • Сюіты з балету Папялушка
    • Сюіта № 1, тв.107
    • Сюіта № 2, тв.108
    • Сюіта № 3, тв.109
  • Сюіты з балету Сказ пра каменную кветку
    • Вясельная сюіта, тв.126
    • Цыганская фантазія, тв.127
    • Уральская рапсодыя, тв.128
  • Ала і Лолі, скіфская сюіта, тв.20
  • Сюіта з балету Блазан, тв.21bis
  • Сіюта з оперы Любоў да трох апэльсынаў, тв.33bis
  • Сюіта з оперы Вогненны Ангел, тв.37bis
  • Сюіта з балету Стальны скок, тв.41bis
  • Сюіта з балету Блудны сын, тв.46bis
  • Чатыры партрэты і развязка, сюіта з оперы Ігрок, тв.49
  • Сюіта з балету На Дняпры, тв.51bis
  • Сюіта з музыкі да кінафільму Паручнік Кіжэ, тв.60
  • Егіпецкія ночы, сюіта з музыкі да спектаклю, тв.61
  • Сюіта з оперы Сямён Катко, тв.81bis
  • Вальсы, сюіта для сімфанічнага аркестра, тв.110
  • Летняя ноч, сюіта з оперы Заручыны ў манастыры, тв.123

Іншыя творы для аркестра

правіць
  • Сімфаніэта Ля мажор, першая версія, тв.5 (1909)
  • Сны, тв.6 (1910)
  • Восеньскае, тв.8 (1910)
  • Андантэ з Чацвертай фартэпіяннай санаты, транскрыпцыя для аркестра, тв.29bis (1925-29)
  • Уверцюра на яўрэйскай тэмы, транскрыпцыя для сімфанічнага аркестра, тв.34bis
  • Уверцюра Сі-бемоль мажор для камернага аркестра, тв.42 (1926) і 42bis (версія для сімфанічнага аркестра) (1928)
  • Дывертысмент, тв.43 (1925-29)
  • Сімфаніэта Ля мажор, другая версія, тв.48 (1929)
  • Андантэ з Першага cтруннага квартэту, для струннага квінтэту або струннага аркестра, тв.50bis (1930)
  • Сімфанічная песня, тв.57 (1933)
  • Руская ўверцюра, тв.72 (1936)
  • Сімфанічны марш, тв.88 (1941)
  • Ода на заканчэнне вайны, тв.105 (1945), для 8 арфаў, 4 фартэпіянаў, аркестру духавых і ўдарных інструментаў і кантрабасаў
  • Святочная паэма «Трыццаць гадоў», тв.113 (1947)
  • Пушкінскія вальсы, тв.120 (1949)
  • Святочная паэма «Сустрэча Волгі з Донам», тв.130 (1951)

Музыка для кіно

правіць

Інструментальныя канцэрты

правіць

Фартэпіянныя канцэрты

правіць
  • Канцэрт № 1, Рэ-бемоль мажор, тв.10 (1911-12)
  • Канцэрт № 2, соль мінор, тв.16 (1912-13, згублены, перанапісаны ў 1923)
  • Канцэрт № 3, До мажор, тв.26 (1917-21)
  • Канцэрт № 4, Сі-бемоль мажор, (1931), для левай рукі (напісаны для Паўля Вітгенштайна)
  • Канцэрт № 5, Соль мажор (1932)
  • Канцэрт № 6, тв.134 (1953, незавершаны)

Скрыпічныя канцэрты

правіць
  • Канцэрт № 1, Рэ мажор, тв.19 (1916-17)
  • Канцэрт № 2, соль мінор, тв.63 (1935)

Віяланчэльныя канцэрты

правіць
  • Канцэрт мі мінор, тв.58 (1933-38)
  • Сімфонія-канцэрт для віяланчэлі і аркестру, тв.125 (1950-52)
  • Кацэртына соль мінор, тв.132 (1952)

Камерна-інструментальныя ансамблі

правіць
  • Дзве санаты для скрыпкі і фартэпіяна, тв.80 і 94а
  • Саната для скрыпкі сола, тв.115
  • Саната для віяланчэлі і фартэпіяна, тв.119
  • Саната для віяланчэлі сола, тв.133
  • Саната для флейты і фартэпіяна, тв.94
  • Два струнныя квартэты, тв.50 і 92
  • Квінтэт соль мінор, тв.39 (для габоя, кларнета, скрыпкі, альта і кантрабаса)

Вакальныя творы

правіць
  • Два вершы, тв.9 (1910)
  • Брыдкае качаня (казка Андэрсэна), тв.18 (1914)
  • Пяць вершаў, тв.23 (1915)
  • Пяць вершаў Ганны Ахматавай, тв.27 (1916)
  • Пяць песняў без словаў, тв.35 (1920)
  • Пяць вершаў К.Бальмонта, тв.36 (1921)
  • Пяць казаскіх песняў (1927)
  • Дзве песні з кінафільма Паручнік Кіжэ, тв.60bis (1934)
  • Тры дзіцячыя песні, тв.68 (1936)
  • Тры рамансы на словы Пушкіна, тв.73 (1936)
  • Tры песні з кінафільма Аляксандр Неўскі, тв.78bis (1939)
  • Сем песняў, тв.79 (1939)
  • Апрацоўкі рускіх народных песняў, тв.104 (1944)
  • Два дуэты, апрацоўка рускіх народных песняў, тв.106 (1944)

Творы для фартэпіяна

правіць

Санаты

правіць
  • Саната № 1, Фа мажор, тв.1 (1907-09)
  • Саната № 2, рэ мінор, тв.14 (1914)
  • Cаната № 3, ля мінор, тв.28 (1907-17)
  • Саната № 4, до мінор, тв.29 (1917)
  • Саната № 5, До мажор, першая версія, тв.38 (1923)
  • Саната № 6, Ля мажор, тв.82 (1939-40)
  • Саната № 7, Сі-бемоль мажор, тв.83 (1939-42)
  • Саната № 8, Сі-бемоль мажор, тв.84 (1939-44)
  • Саната № 9, До мажор, тв.103 (1947)
  • Саната № 5, До мажор, другая версія, тв.135 (1952-53)
  • Саната № 10, мі мінор, тв.137, незавершаная

П’есы

правіць
  • Чатыры эцюды, тв.2 (1909)
  • Чатыры п’есы, тв.3 (1911)
  • Чатыры п’есы, тв.4 (1910-12)
  • Таката рэ мінор, тв.11 (1914)
  • Дзесяць п’есаў для фартэпіяна, тв.12 (1906-13)
  • Сарказмы — пяць п’есаў для фартэпіяна, тв.17 (1912-14)
  • Мімалётнасці — дваццаць п’есаў для фартэпіяна, тв.22 (1915-17)
  • Казкі старой бабулі, тв.31 (1918)
  • Чатыры п’есы, тв.32 (1918)
  • Рэчы ў сабе — дзве п’есы для фартэпіяна, тв.45 (1928)
  • Дзве санатыны для фартэпіяна, тв.54 (1931-32)
  • Тры п’есы, тв.59 (1934)
  • Думкі — тры п’есы для фартэпіяна, тв.62 (1933-34)
  • Дзіцячая музыка — дванаццаць лёгкіх п’есаў, тв.65 (1935)

Зноскі

  1. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 6 жніўня 2019.
  2. а б Прокофьев Сергей Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  3. Nestyev I. V., Taruskin R. Sergey Prokofiev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура

правіць
  • Нестьев И. Жизнь С. Прокофьева. М., 1973
  • Марцінов И. С. Прокофьев. Жизнь и творчество. М., 1974
  • Прокофьев С. С. Автобиография. М., 1982
  • Савкина Н. П. С. С. Прокофьев. М., 1982
  • Прокофьев о Прокофьеве Статьи и интервью М.,1991
  • Сергей Прокофьев. Дневник. Sprkfv, Paris, 2006

Спасылкі

правіць