Часовы ўрад, або, надзвычайны ці пераходны ўрад [1] — надзвычайны ўрадавы орган, створаны для кіравання пад час палітычнага пераходу, як правіла, у новастворанай дзяржаве або пасля распаду краіны. Часовыя ўрады, як правіла, часта ўзнікаюць падчас або пасля грамадзянскіх ці іншых канфліктаў.

Часовыя ўрады захоўваюць уладу да таго часу, пакуль новы ўрад не будзе прызначаны ў выніку звычайнага палітычнага працэсу, якім звычайна з’яўляюцца выбары.[2] Яны могуць удзельнічаць у вызначэнні прававой структуры будуймых рэжымаў, кіруючых прынцыпаў, звязаных з правамі чалавека і палітычнымі свабодамі, удзельнічаць у фарміраванні структуры эканомікі, дзяржаўных інстытутаў і выбудоўваць ўзаемадзеянне з іншымі краінамі. [3] Часовыя ўрады могуць з’яўляцца як у выніку канфліктаў і выконваць вышэйзгаданныя функцыя, так і могуць быць створанымі з мэтай запаўнення вакуму ўлады ў крызісны перыяд. Напрыклад: часовы ўрад можа быць створаны пры вотуме недаверу да дзейнага кіраўніцтва або пасля роспуску кіруючай кааліцыі. [3]

На думку Ёсі Шэйна і Хуана Дж. Лінца, часовыя ўрады можна падзяліць на чатыры групы:

  1. Рэвалюцыйныя часовыя ўрады (калі былы рэжым зрынуты і ўлада належыць народу, які яго зрынуў).
  2. Часовыя ўрады з падзелам улады (калі ўлада дзеліцца паміж былым рэжымам і тымі, хто спрабуе яго змяніць).
  3. Дзеючыя часовыя ўрады (калі ўлада ў пераходны перыяд належыць былому рэжыму).
  4. Міжнародныя часовыя ўрады (калі ўлада ў пераходны перыяд належыць міжнароднай супольнасці).

Стварэнне часовых урадаў часта звязана з ажыццяўленнем правасуддзя пераходнага перыяду. [4] Рашэнні, звязаныя з правасуддзем пераходнага перыяду, могуць вызначаць, каму дазволена ўдзельнічаць у часовым урадзе і палітычным жыцці. 

Першыя часовыя ўрады былі створаны для падрыхтоўкі да вяртання каралеўскага праўлення ў Англіі 17 стагоддзя. Нерэгулярна скліканыя асамблеі падчас Англійскай рэвалюцыі, такія як Канфедэратыўная Ірландыя (1641-49), апісваліся як «часовыя». Кантынентальны кангрэс, з’езд дэлегатаў з 13 брытанскіх калоній на ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, стаў часовым урадам Злучаных Штатаў у 1776 годзе падчас вайны за незалежнасць ЗША. Урад страціў свой часовы статус у 1781 годзе пасля ратыфікацыі Артыкулаў Канфедэрацыі і працягваў існаваць як Кангрэс Канфедэрацыі, пакуль не быў заменены Кангрэсам Злучаных Штатаў у 1789 годзе.

Практыку выкарыстання «часовага ўрада» як часткі фармальнай назвы можна прасачыць да ўрада Талейрана ў Францыі ў 1814 годзе. У 1843 годзе амерыканскія піянеры ў штаце Арэгон, у Ціхаакіянскім паўночна-заходнім рэгіёне Паўночнай Амерыкі, стварылі Часовы ўрад Арэгона, паколькі федэральны ўрад ЗША яшчэ не пашырыў сваю юрысдыкцыю на рэгіён. Шматлікія часовыя ўрады падчас рэвалюцыі 1848 года надалі гэтаму слову сучаснае значэнне: ліберальны ўрад, створаны для падрыхтоўкі да выбараў.

Спіс часовых урадаў правіць

З 1850-х гадоў былі створаны шматлікія часовыя ўрады.

Афрыка правіць

Па стане на 2023 год у Афрыцы толькі Паўднёвы Судан, Лівія, Судан, Буркіна-Фасо і Чад у цяперашні час маюць часовыя ўрады.

Амерыка правіць

Азія правіць

Першая сусветная вайна і Міжваенны перыяд правіць

Другая сусветная вайна правіць

Халодная вайна і пасля яе правіць

21 стагоддзе правіць

Еўропа правіць

Першая сусветная вайна і Міжваенны перыяд правіць

Другая сусветная вайна правіць

Часовыя ўрады таксама былі створаны па ўсёй Еўропе, калі акупаваныя краіны былі вызвалены саюзнікамі ад нацысцкай акупацыі.

Халодная вайна правіць

Распад СССР і наступствы правіць

21 стагоддзе правіць

Па стане на 2021 год Беларусь з’яўляецца адзінай краінай з часовым урадам, створаным апазіцыяй паралельна з урадам Рэспублікі Беларусь.

Акіянія правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  1. Google Ngram Viewer. live. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019.
  2. caretaker government. live. Credo Reference. Dictionary of politics and government. Архівавана з першакрыніцы 1 June 2022.
  3. а б "The Role of Interim Governments". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  4. . 1 September 2010. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка); Адсутнічае або пусты |title= (даведка)
  5. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  6. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  7. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  8. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  9. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  10. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. . [ Архівавана] з першакрыніцы https://web.archive.org/web/20211205154736/https://alemarahenglish.af/?p=48478.
  11. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  12. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  13. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. Неабходна задаць archiveurl= і archivedate= для шаблона {{cite web}}. . [ Архівавана] з першакрыніцы https://web.archive.org/web/20170925231005/https://theorangefiles.hu/the-provisional-national-government-1945/.
  14. Kuzey Kıbrıs Türk Cumhuriyeti Cumhuriyet Meclisi. live. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019.