Google Translate (бел.: Гугл перакладай) — сэрвіс ад Google, які на 2015 год дазваляў перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі на 109 мовах (у тым ліку і на беларускай). Колькасць параграфаў ці тэхнічных тэрмінаў у выточным тэксце абмяжоўваецца. Акрамя гэтага, ёсць функцыя «Перакладзены пошук», дзе можна выбраць выточную мову вынікаў і канцавую, увесці запыт і атрымаць вынік на абранай мове. 26 жніўня 2008 года сайт папоўніўся магчымасцю перакладаць з 50 моў на беларускую і наадварот з беларускай мовы на 50 іншых[1].
У адрозненне ад іншых сэрвісаў перакладу, якія працуюць з SYSTRANS, Google карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі ў дадзенай галіне. Google Translate, як іншыя сэрвісы, не мае граматычных правілаў, таму што алгарытм выкарыстоўвае гэтак званы статыстычны аналіз, а не традыцыйны алгарытм перакладу, заснаваны на правілах[2].
Храналогія камбінацый
правіць
Набор напрамкаў перакладу павялічваўся паступова. Усяго налічваецца 15 гэтак званых стадый. Яны прыведзеныя ў храналагічным парадку.
|
|
- французская → англійская
- нямецкая → англійская
- іспанская → англійская
|
- 2-я стадыя
- 3-я стадыя
- 4-я стадыя
|
|
- кітайская (спрошчаная) → англійская
- японская → англійская
- карэйская → англійская
|
- 5-я стадыя (снежань 2006)
- англійская → руская
- руская → англійская
- 6-я стадыя (красавік 2007)
- англійская → арабская
- арабская → англійская
- 7-я стадыя (люты 2007)
- англійская → кітайская (традыцыйная)
- кітайская (традыцыйная) → англійская
|
|
- кітайская (спрошчаная → традыцыйная)
- кітайская (традыцыйная → спрошчаная)
|
- 8-я стадыя (кастрычнік 2007)
- усе 25 моўных пар пачынаюць працу на ўласнай сістэме статыстычнага перакладу Google[3][4]
- 9-я стадыя (8 мая 2008)
- англійская → хіндзі
- хіндзі → англійская
- 10-я стадыя (май 2008. Адгэтуль, пераклад магчымы паміж любымі дзвюма мовамі. Калі гэта немагчыма, пераклад робіцца праз англійскую)
- 11-я стадыя (25 верасня 2008)
- 12-я стадыя (30 студзеня 2009)
- 13-я стадыя (19 чэрвеня 2009)
- 14-я стадыя (24 жніўня 2009)
- 15-я стадыя (19 лістапада 2009)
- Скончылася стадыя бэта-тэставання. Для беларускай, кітайскай, японскай, карэйскай, рускай, украінскай, балгарскай, грэчаскай, тайскай мовы і хіндзі стала даступная раманізацыя. Для арабскай, персідскай мовы і хіндзі таксама даступная адваротная раманізацыя. Англійскі пераклад можа быць агучаны камп’ютарным голасам.
Зноскі