¡Basta Ya! (у перакладзе з ісп. — «Хопіць, хопіць!») — іспанская масавая арганізацыя, якая выступала супраць тэрарызму і гвалту, у першую чаргу з боку баскскіх сепаратыстаў ЭТА, і супраць прапаноў аб змене статута аўтаноміі Краіны Баскаў, прапанаваных урадам Хуана Хасэ Ібарэча[1]. Яе асноўнай дзейнасцю былі дэманстрацыі і пратэсты. Уся дзейнасць ¡Basta Ya! фінансавалася за кошт ахвяраванняў прыватных асоб і «Фонду Мігеля Анхеля Бланка». Некаторыя іншыя грамадскія групы, такія як «Фонд Грэгарыа Арданьеса», «Белыя рукі» і «Дэнан Артэан», таксама дапамагалі руху.

У 2000 годзе рух ¡Basta Ya! атрымаў прэмію Сахарава, якая прысуджаецца Еўрапарламентам за актыўную кампанію за правы чалавека, дэмакратыю і талерантнасць у Краіне Баскаў[2].

У 2007 годзе арганізацыя была распушчана[3].

Зноскі

  1. Basta Ya edita un folleto en contra de la propuesta de Ibarretxe (ісп.). ABC España (23 верасня 2003). Праверана 7 кастрычніка 2020.
  2. Sakharov Prize Laureates / 1988 - 2000 / ¡Basta Ya! – 2000, Spain (англ.). European Parliament. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2022. Праверана 3 мая 2022.
  3. Sakharov Prize Архівавана 11 лютага 2022.. p. 44