Сын слесара Ёнаса Фурэра і Ганны Магдалены Ханхарт. Скончыў школу ў Вінтэртуры, затым навучаўся праву ў Цюрыху, Гейдэльбергу і Гётынгене. У 1828 годзе стаў пракурорам у Вінтэртуры, затым у Цюрыху. З 2 красавіка па 31 снежня 1845 года — бургамістр кантона Цюрых. З 2 красавіка па 31 снежня 1845 года — прэзідэнт парламента Швейцарыі. З 1 студзеня па 31 снежня 1847 года — бургамістр кантона Цюрых. З 6 лістапада па 21 лістапада 1848 года — прэзідэнт Савета кантонаў парламента Швейцарыі. З 16 лістапада 1848 па 25 ліпеня 1861 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 21 лістапада 1848 па 31 снежня 1849 года — прэзідэнт Швейцарыі, начальнік палітычнага дэпартамента (міністр замежных спраў). З 1 студзеня 1850 па 31 снежня 1851 года — начальнік дэпартамента (міністр) юстыцыі і паліцыі. З 1 студзеня па 31 снежня 1851 года — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. З 1 студзеня па 31 снежня 1852 года — прэзідэнт Швейцарыі, начальнік палітычнага дэпартамента. З 1 студзеня 1853 па 31 снежня 1854 года — начальнік дэпартамента юстыцыі і паліцыі. З 1 студзеня па 31 снежня 1855 года — прэзідэнт Швейцарыі, начальнік палітычнага дэпартамента. З 1 студзеня 1856 па 31 снежня 1857 года — начальнік дэпартамента юстыцыі і паліцыі. З 1 студзеня па 31 снежня 1857 года — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. З 1 студзеня па 31 снежня 1858 года — прэзідэнт Швейцарыі, начальнік палітычнага дэпартамента. З 1 студзеня 1859 па 25 ліпеня 1861 года — начальнік дэпартамента юстыцыі і паліцыі.
Зноскі