Ён Огмюндсан (ісл.: Jón Ögmundsson; 10521121) — ісландскі біскуп і мясцовашанаваны святы. У 1106 годзе ён заснаваў дыяцэзію ў Хоўлары на поўначы Ісландыі і служыў там біскупам да сваёй смерці.

Ён Огмюндсан
Jon Ogmundsson Icelandic bishop.jpg
каталіцкі біскуп[d]
з 29 красавіка 1106
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 1106
Дыяцэзія Diocese of Hólar[d]
Пераемнік Ketil Þorsteinsson[d]
Нараджэнне 1052[1]
Смерць 23 красавіка 1121

Ён змагаўся за рэлігійную чысціню і паставіў перад сабой задачу выкараніць усе рэшткі язычніцтва. Яго дзейнасць закранула і назвы дзён тыдня. Так, «одынсдагр» (дзень Одзіна) стаў «мідвік'юдагурам» (дзень сярэдзіны тыдня), а дні Тыра і Тора сталі проста трэцім днём і пятым днём адпаведна. Назвы дзён, уведзеныя Ёнам, дагэтуль ужываюцца ў Ісландыі.

Ён Огмюндсан быў абвешчаны мясцовым святым біскупскім дэкрэтам у ісландскім парламенце, які выконваў функцыі сінода, у 1200 годзе. Сёння, разам са Святым Торлакам ён з'яўляецца адным са святых патронаў каталікоў Ісландыі.

Зноскі

  1. helgi Jón Ögmundsson // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць