Ёрг Сюрлін (старэйшы)

Ёрг Сюрлін Старэйшы (Сірлін) (ням.: Jörg Syrlin der Ältere; каля 1425, Ульм — каля 1491, Ульм) — нямецкі скульптар і разьбяр пераходнага перыяду паміж позняй готыкай і раннім Адраджэннем.

Ёрг Сюрлін
Фатаграфія
Дата нараджэння 1425[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1491[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фрагмент скульптурнага аздаблення сядзення хору ва Ульмскім саборы (дрэва, 1469)

Біяграфія правіць

Працаваў ва Ульме, дзе ўпершыню згадваецца ў 1449 годзе, калі ён узначальваў майстэрню. Пасля смерці яго справу працягнуў сын — Ёрг Сюрлін Малодшы (каля 1455—пасля 1523).

Творчасць правіць

Галоўным творам Сюрліна Старэйшага і яго майстэрні лічыцца скульптурна-дэкаратыўнае афармленне з разьбянога дрэва для Ульмскага сабора, над якім працаваў на працягу 1468—1480 гадоў. Гэта галоўны алтар, які не захаваўся (1473—1480), патройнае крэсла епіскапа ў заходнім баку хораў (1468) і шэрагі крэслаў, размешчаныя ўздоўж паўднёвай і паўночнай сцен хораў (1469—1474).

Яго творам і творам, выкананым у майстэрні Сюрліна, уласцівыя рысы позняй готыкі, якія спалучаюцца з імкненнем да індывідуалізацыі чалавечага характару і вобразу.

Зноскі

  1. Jörg Syrlin // MAK
  2. Jörg Syrlin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jörg Syrlin the Elder // Frick Art Reference Library Photoarchive — 1920.

Літаратура правіць

  • Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
  • Европейское искусство: Живопись. Скульптура. Графика. — Энциклопедия: В 3 т. — М. : Белый город, 2006.