Ульмскі сабор
Ульмскі сабор (ням. Ulmer Münster) — лютэранская царква ў Ульме ў нямецкай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Фактычна не з'яўляецца саборам, бо біскуп Евангелічнай Зямельнай Царквы Вюртэмберга, якой належыць храм, мае рэзідэнцыю ў Штутгарце.
Лютэранскі храм | |
Ульмскі сабор | |
---|---|
Ulmer Munster | |
![]() | |
48°23′55″ пн. ш. 9°59′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Ульм |
Канфесія | Евангелічная Зямельная Царква Вюртэмберга |
Епархія | Evangelical-Lutheran Church in Württemberg[d] |
Благачынне | Evangelical-Lutheran Church in Württemberg[d] і Kirchenbezirk Ulm[d] |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Ульрых Энсінген |
Дата заснавання | 1377 |
Будаўніцтва | 1392 — 31 мая 1890 |
Вышыня | 161,53 м або 162 м |
Сайт | ulmer-muenster.de |
![]() |
Сабор быў закладзены ў 1377 годзе, а ў 1392 годзе пачалося яго будаўніцтва пад кіраўніцтвам Ульрыха Энсінгена. У 1405 г. асноўная частка сабора была завершана, і ён быў асвячоны, аднак пасля будаўніцтва прыпынілася з-за таго, што бакавыя нефы не вытрымлівалі цяжару скляпенняў. У 1530—1543 гадах, пасля пераходу храма да лютэранства, будаўніцтва аднавілася, і шпіль вежы дасягнуў вышыні ў 100 м, аднак пасля гэтага з-за фінансавых праблем дабудоўва была спынена. У 1817—1890 гадах сабор быў цалкам завершаны. 17 снежня 1944 года царква амаль не пацярпела ад бамбардзіровак, якія зруйнавалі большую частку гістарычнага цэнтра горада Ульм.
Спасылкі правіць
- www.ulmer-muenster.de(недаступная спасылка)