Ёс дэ Момпер
Ёс дэ Момпер (нідэрл.: Joos de Momper; 1564, Антверпен — 5 лютага 1635, Антверпен) — фламандскі мастак-пейзажыст, прадстаўнік позняга маньерызму.
Ёс дэ Момпер | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1564[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1635[3][5][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Уплыў на | Жак Фук’е |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і мастака Барталамеуса дэ Момпера, які стаў першым настаўнікам Ёса.
Па здагадках, у 1580 годзе ён распачаў вандраванне ў Італію дзеля навочнага знаёмства са скарбамі мастацтва, назапашанымі ў Італіі, і з мэтай удасканалення ўласнага майстэрства. У 1590 годзе ажаніўся ў горадзе Антверпен. Меў трох сыноў, якія дзякуючы бацьку таксама атрымалі мастацкую адукацыю.
Сярод першых мастацкіх аўтарытэтаў для Ёса быў зямляк Пітэр Брэйгель старэйшы. Пра гэта сведчыць ранні твор Ёса «Пейзаж з падзеннем Ікара» (Нацыянальны музей Швецыі),
З 1581 года прыняты ў гільдыю мастакоў Антверпена. Вядомы як стваральнік пейзажаў, над якімі працаваў галоўным чынам у майстэрні.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118830643 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в RKDartists Праверана 17 жніўня 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 21 студзеня 2019.
- ↑ Jodocus de Momper — 2009.
- ↑ Jodocus or Josse II de or Joos, Joost, Joeys Momper The Younger // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.