Ёта Элізабет Петэрсан (швед. Göta Elisabeth Pettersson, 18 снежня 1926, Стакгольм, Швецыя — 9 кастрычніка 1993, там жа) — шведская гімнастка, чэмпіёнка свету, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1952 года.

Ёта Петэрсан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзілася 18 снежня 1926(1926-12-18)
Памерла 9 кастрычніка 1993(1993-10-09) (66 гадоў)
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Ёта Петэрсан нарадзілася ў 1926 годзе ў Стакгольме. У дзяцінстве яна хацела займацца плаваннем, аднак у 1941 годзе пачала займацца гімнастыкай. У 1946 годзе заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Швецыі. У 1948 годзе стала чэмпіёнкай Швецыі. У 1950 годзе яна ў складзе зборнай перамагла на чэмпіянаце свету. У 1952 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі шведкі выйгралі залаты медаль у камандных практыкаваннях з прадметам, апярэдзіўшы зборную СССР і Венгрыі з вынікам 74,2 бала.

Пасля Алімпійскіх гульняў 1952 года Петэрсан завяршыла кар’еру. У 1953 годзе яна выйшла замуж. Памерла ў 1993 годзе ў Стакгольме.