Ёханес Хінт (эст.: Johannes Hint, поўнае імя: Ёханес Рудольф Хінт; 20 верасня 1914, Ліфляндская губерня — 5 верасня 1985, Талін) — эстонскі вынаходнік, вучоны, доктар тэхнічных навук (1963).

Ёханес Хінт
эст.: Johannes Hint
Дата нараджэння 20 верасня 1914(1914-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1985(1985-09-05) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Aleksander Hint[d]
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера механахімія
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стаяў на чале стварэння ў 1974 годзе паспяховага і цалкам дзяржразліковага прадпрыемства ў Савецкім Саюзе (AS Desintegraator).

Галоўнае навуковае вынаходства Ёханеса Хінта — будаўнічы матэрыял сілікальцыт (лапрэкс) на базе пяску і вапны — атрымоўваны апрацоўкай зыходных матэрыялаў у дэзінтэгратары. Гэта і некалькі дзясяткаў іншых вынаходніцтваў Хінта рэалізаваны і выкарыстоўваюцца ў Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Польшчы, Фінляндыі, Японіі, Эстоніі і Расіі.

Ё. Хінт з’яўляецца аўтарам і суаўтарам 2 манаграфій, больш за 200 навуковых публікацый, 62 вынаходнітваў і 28 замежных патэнтаў.