Іаан Аўрамій — астролаг і астраном, жыў у Канстанцінопалі і Міціленах каля 1370—1390 г.

Іаан Аўрамій
Род дзейнасці астраном

Біяграфія правіць

Практыкаваў магію і складаў гараскопы для Андроніка IV і яго сына Іаана VII, з мэтай прадказання вынікаў іх барацьбы з Іаанам V і Мануілам II. Найважнейшым вынікам яго прац было выданне класічных тэкстаў па астралогіі. І. Аўрамій быў аўтарам трактатаў па астраноміі, у якіх адкідаў традыцыю Феадора Метахіта, Нікіфара Грыгары і Ісаака Аргіра, якая пайшла ад Пталемея, і кіраваўся ісламскай традыцыі, услед за такімі аўтарамі, як Рыгор Хіяніяд, Георгій Хрысакок і Феадор Меліценіёт. Заснаваная І. Аўраміям школа існавала прыкладна да 1410 г. Яго паслядоўнікамі былі Елеўтэрый Зебелен, таксама вядомы як Елеўтэрый Іліец (нар. 1343), і Дзіянісій[1].

Захавалася некалькі прац астранамічнага, астралагічнага, медыцынскага, магічнага і рытарычнага зместу, якія належаць І. Аўрамію і яго школе. Яны выдалі сачыненні Пталемея, псеўда-Пталемея, Гефесціёна Фіванскага, Алімпіядора Аляксандрыйскага і Рыторыя Егіпецкага. Для гэтых выданняў характэрны граматычныя папраўкі арыгінальнага тэксту, а таксама зменены парадак прадстаўлення тэхнічнага матэрыялу і дапаўненне новымі дэталямі. У рукапісах сустракаюцца і пераклады з арабскіх астралагічных тэкстаў, такіх як «Таінствы» Абу-Машара і «Уводзіны» Ахмеда Перса.

У 1376 г. Аўрамій напісаў трактат пра збліжэнні і супрацьстаянні Сонца і Месяца, заснаваны на «Новых табліцах» Ісаака Аргіра, крытычна перагледжаных, бо гэты аўтар, на меркаванне І. Аўрамія, кіраваўся Пталемеям, а не «Персідскімі табліцам», папулярнымі пасля Хрысыкока. У гэтым трактаце падлікі дат, а часам і асаблівасцяў 39 зацьменняў паміж 1376 і 1408 г. вяліся па абедзвюх гэтых табліцах. Так І. Аўрамій беспаспяхова спрабаваў даказаць, што дакладнасць апісання раўнадзенстваў па ісламскіх табліцах лепш, чым па табліцах Пталемея.

Зноскі

  1. PLP, nos. 6012, 5441.

Літаратура правіць

  • Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols (ed. A. Kazhdan. Oxford University Press, 1996).
    • Pingree 1971;
    • Pingree D. // Prismata: 305-15;
    • PLP, nos. 57.
  • PLP.