Іаан Капістран (Джавані ды Капістрана, лац.: Johannes Capistranus, італ.: Giovanni da Capistrano; 24 чэрвеня 138623 кастрычніка 1456)— італьянскі святы, прапаведнік крыжовага паходу супраць ератыкаў і турак.

Іаан Капістран
італ.: Giovanni da Capestrano
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1386[1] ці 24 чэрвеня 1386(1386-06-24)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1456[1] (70 гадоў) ці 23 кастрычніка 1456(1456-10-23)[2] (70 гадоў)
Месца смерці
У ліку святы і каталіцкі святы[3]
Дзень памяці 23 кастрычніка[4]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Капістрана, у правінцыі Аквіла, быў спачатку юрыстам, затым уступіў у ордэн францысканцаў і неўзабаве набыў вядомасць ганеннем сектантаў у Верхняй Італіі. Разам з Бернардзінам Сіенскім заснаваў галіну францысканскага ордэна.

Папа Мікалай V у 1450 прызначыў яго сваім легатам у Германію, каб пакласці канец гусіцтву і схіліць немцаў да крыжовага паходу супраць туркаў. Хоць ён гаварыў толькі па-латыні, але ўсюды ўзбуджаў найвялікшы запал. У Маравіі ён з поспехам прапаведаваў супраць гусітаў, але з Чэхіі Іржы Падэбрадаў вымусіў яго бегчы.

У Брэслау ён прысудзіў 40 яўрэяў да спалення. Падобнага роду жорсткасці чыніў і ў іншых месцах Сілезіі, а таксама ў Кракаве. З-за таго, што яго старанні схіліць германскіх князёў да крыжовага паходу на туркаў засталіся безпаспяховымі, ён самастойна сабраў войска ў 60 тыс. чалавек, павёў яго ў Венгрыю і шмат у чым спрыяў зняццю аблогі Бялграда туркамі (1456), але неўзабаве памёр ад чумы.

Папа Аляксандр VIII кананізаваў Капістрана ў 1690 г.

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 15 лютага 2021.
  2. а б в г regional database of the Pilsen City Library Праверана 20 красавіка 2024.
  3. а б https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Jan-Kapistran;3916626.html
  4. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 30.

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).