Іаан IV Ласкарыс
Іаан IV Ласкарыс (грэч.: Ιωάννης Δ΄ Λάσκαρις) (25 снежня 1250- каля 1305) — сын Нікейскага імператара Феадора II Ласкарыса (памёр у 1259), застаўся пасля смерці бацькі малалетнім.
Іаан IV Ласкарыс Ιωάννης Δ΄ Λάσκαρις | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1259 — 1261 | ||
Рэгент | Міхаіл VIII | |
Папярэднік | Феадор II | |
Пераемнік | Міхаіл VIII | |
Дзейнасць | кіраўнік | |
Веравызнанне | праваслаўе | |
Нараджэнне | 25 снежня 1250 | |
Смерць | 1305 | |
Дынастыя | Ласкарысы[d] | |
Бацька | Феадор II Ласкарыс | |
Маці | Алена Асеніна[d] | |
Апякунства над ім і рэгенцтва сілай захапіў Міхаіл Палеалог, у 1259 абвясціў сябе імператарам-суправіцелем. Пасля вяртання Канстанцінопаля ад лацінаў, Міхаіл асляпіў 11-гадовага Іана ў канцы 1261 і зняволіў яго ў крэпасць Дакібіз. Аб часе смерці Іаана няма дакладных дадзеных: ён быў жывы яшчэ ў 1290, калі яго наведаў сын Міхаіла, Андронік, з мэтай дамагчыся прызнання спадчынных сваіх правоў на імперскі трон.
Папярэднік: Феадор II |
Нікейскі імператар 1259—1261 з Міхаілам VIII |
Пераемнік: Міхаіл VIII |