Іаган Ігнац Шыфермюлер

Іаган Ігнац Шыфермюлер (Johann Ignaz Schiffermüller; 2.10.1727, Хельманзёт  (руск.) — 21.6.1806, Лінц) — аўстрыйскі лепідаптэролаг.

Іаган Ігнац Шыфермюлер
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1727(1727-10-02) ці 2 лістапада 1727(1727-11-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 1806(1806-06-21) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці энтамолаг, заолаг, натураліст, лепідаптэрыст
Навуковая сфера лепідаптэралогія[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Schiffermüller».

Johann Ignaz Schiffermüller на Віківідах
Старонка на Віківідах
Johann Ignaz Schiffermüller на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Разам з Міхаэлем Дэнісам  (руск.) ён збіраў і апрацоўваў матылькоў, сабраных у ваколіцах Вены. Вынікам працы стаў апублікаваны ў 1775 годзе каталог «Systematische Verzeichnis der Schmetterlinge der Wienergegend herausgegeben von einigen Lehrern am k. k. Theresianum  (руск.)». Калекцыя згарэла ў 1848 годзе ў імператарскім прыдворным кабінеце прадметаў прыродазнаўства.

Заснаваны медаль імя Ігнаца Шыфермюлера, якой узнагароджваюцца за стварэнне значнай манаграфіі з таксанамічным і зоагеаграфічным апісаннем.

Працы правіць

  • Ordnung der Farbenklasse. Wien 1772

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Schiffermiller, Ignaz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 29. — S. 295.

Літаратура правіць

  • Historisches Jahrbuch der Stadt Linz 1989, 1990 Linz