Іаган Баптыст Цымерман
Іаган Баптыст Цымерман (ням. Johann Baptist Zimmermann; 3 студзеня 1680, Гейспойнт, Весабрун — 2 сакавіка 1758, Мюнхен) — нямецкі архітэктар, жывапісец і лепшчык-дэкаратар, «штукатар» (Stuckateur) паўднёва-нямецкага барока і ракако.
Іаган Баптыст Цымерман | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1680[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1758[3][4][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, plastering |
Мастацкі кірунак | барока |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьІаган Баптыст Цимерман выйшаў з рамесленага асяроддзя, так званай школы Весобрунна (да 1853 года Гайспойнт, Верхняя Баварыя), вядомай сваімі майстрамі дэкаратыўнай рэзкі па дрэве і гіпсу (стука). Яго бацькамі былі штукатур Эліяс Цымерман (1656 — каля 1696) і Юстына Цымерман (? —1717). Іаган атрымаў адукацыю мастака ў Аўгсбургу. 28 сакавіка 1705 года ён ажаніўся з Элізабет Остэрмайр, якая была на службе ў графіні Макслрайн, а ў 1707 годзе пасяліўся ў раёне Маркт Місбах, дзе нарадзіліся яго пяцёра дзяцей.
У 1715 годзе Іаган пасяліўся ў рэзідэнцыі князя-епіскапа ў горадзе Фрайзінгу (Верхняя Баварыя). Там ён пазнаёміўся з венецыянцам Якапа Амігоні, які ў 1719 годзе стварыў роспіс столі ў гэтым манастыры.
У якасці лепшчыка і фрэскіста Іаган Баптыст Цымерман супрацоўнічаў са сваім братам Дамінікам, архітэктарам. Дамінікус Цымерман жыў у Ландсбергу-на-Леху (Верхняя Баварыя), дзе быў мэрам з 1748 па 1753 год. Памёр каля царквы паломнікаў у Вісе каля Штайнгадэна (Вайльхайм-Шонгау, Верхняя Баварыя) у 1766 годзе.
Зноскі
- ↑ Johann Baptist Zimmermann
- ↑ Johann Baptist Zimmermann // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Johann Baptist Zimmermann // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Johann Baptist Zimmermann // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118636960 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.