Іаган Георг Рыхерт
Іаган Георг Рыхерт (ням.: Johann-Georg Richert; 14 красавіка 1890, Лібава, Курляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Латвія — 30 студзеня 1946, Мінск) — нямецкі ваенны злачынец, генерал-лейтэнант.
Іаган Георг Рыхерт | |
---|---|
ням.: Johann-Georg Richert | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1946 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Сухапутныя войскі вермахта[d] і Вермахт |
Званне | генерал-лейтэнант[d] і генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 35th Infantry Division[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
15 чэрвеня 1942 — 1 лістапада 1943 камандзір 286-й дывізіі бяспекі. 5 лістапада 1943 — 9 красавіка 1944 і 11 мая — жнівень 1944 камандзір 35-й пяхотнай дывізіі. У жніўні 1944 — маі 1945 камандзір 35-й паліцэйскай грэнадзёрскай дывізіі. Удзельнік карных акцый на тэрыторыі Беларусі.
На Мінскім працэсе 29 студзеня 1946 года быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Павешаны 30 студзеня 1946 года на Мінскім іпадроме.