Іван Іванавіч Церабянёў
Іван Іванавіч Церабянёў (руск.: Иван Иванович Теребенёв; 21 мая 1780, г. Санкт-Пецярбург — 28 студзеня 1815[2], г. Санкт-Пецярбург[3]) — рускі скульптар і графік.
Іван Іванавіч Церабянёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (21) мая 1780 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) студзеня 1815 (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксандр Іванавіч Церабянёў[d] |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр |
скульптар, графік |
Вучоба | Імператарская Акадэмія Мастацтваў |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ ранняга дзяцінства вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, сярод яго настаўнікаў быў М. І. Казлоўскі.
Пахаваны на Волкаўскіх могілках (магіла не захавалася). Яго сын таксама скульптар — Аляксандр Церабянёў.
Творчасць
правіцьЯшчэ ў гады вучобы выканаў барэльеф «Палтаўская баталія» для помніка Пятру Першаму перад Міхайлаўскім замкам . Сярод яго скульптурных прац таксама лунаючыя алегорыі Славы і алегарычны барэльеф «Завядзенне флота ў Расіі» на арцы Адміралцейства. Але найбольшую вядомасць ён набыў як аўтар гравіраваных карыкатур, звязаных з уварваннем Напалеона ў Расію, якія высмейвалі імператара Напалеона і яго войска і ўсхвалялі рускіх салдат і партызан.
Зноскі
- ↑ а б Теребенёв Иван Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ БСЭ(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Энциклопедия Брокгауза и Эфрона и Словарь Половцова (руск.)