Іван Ігнатавіч Басецкі
Іван Ігнатавіч Басецкі (2 студзеня 1945, в. Люціна, Валожынскі раён, Мінская вобласць — 30 лістапада 2020) — беларускі юрыст, палкоўнік міліцыі. Доктар юрыдычных навук (1991), прафесар (1992).
Іван Ігнатавіч Басецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 2020 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1974), Кіеўская вышэйшая школа міліцыі МУС СССР (ад’юнктура, 1980).
Служыў ў органах унутраных спраў БССР (1969—1977, участковы інспектар, інспектар АБКСУ Савецкага РАУС г. Мінска, інспектар УБКСУ МУС БССР), Беларускм аддзяленні Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па эканоміка-прававых праблемах аховы сацыялістычнай уласнасці МУС СССР (з 1980, начальнік), Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 1983, факультэт міліцыі, кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці, прафесар, у 1988—2005 — намеснік начальніка акадэміі).
Навуковыя інтарэы: праблемы крымінальнага права і працэсу; крыміналістыка; аператыўна-вышуковая дзейнасць; юрыдычная псіхалогія. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
Узнагароды
правіцьЗванне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» (1995).
Бібліяграфія
правіць- [Теоретические основы, правовые, этические и организационно-тактические проблемы агентурной работы органов внутренних дел : диссертация … доктора юридических наук : 00.00.00 : защищена 27.12.1991 : утверждена 00.00.0000 / Басецкий Иван Игнатьевич. — Москва, 1991.]
- Моя судьба : стихи и поэма / Иван Басецкий. — Минск, 2000.
- Старонка родная мая : вершы / Іван Басецкі. ― Мінск, 1995.
Зноскі
Літаратура
правіць- Басецкі Іван Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 340.
- Басецкий Иван Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 213.
- Басецкий Иван Игнатьевич / Н. И. Забродский // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т.. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 107.
- И. И. Басецкий — человек, ученый, поэт / А. Н. Тукало // Вопросы криминологии, криминалистики и судебной экспертизы. — Минск, 2020. — Вып. 1. — С. 179—185.