Факультэт міліцыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Факультэт міліцыі — адзін з факультэтаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Факультэт міліцыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Заснаваны 2000
Дэкан Дзмiтрый Вiтальевіч Ханцэвiч
Месцазнаходжанне
Адрас 220005, г. Мінск, пр-т Машэрава, 6
fm.amia.by/by/

Гісторыя

правіць

Факультэт міліцыі утвораны ў лютым 2000 года ў выніку аб’яднання двух факультэтаў — крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі. Быў створаны з мэтай арганізацыі падрыхтоўкі слухачоў і ад’юнктаў для службаў і падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, каардынацыі вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай працы.

Базавай кафедрай факультэта з’яўлялася кафедра аховы грамадскага парадку, якую разам з факультэтам узначальваў Валерый Аляксандравіч Круглоў. Пасля яго прызначэння на пасаду намесніка начальніка акадэміі начальнікам факультэта стаў Аляксандр Канстанцінавіч Градоўкiн. Прыкметны след у гісторыі кафедры пакінулі В. Д. Рэзвых, Ю. В. Калінін, М. І. Мікалайчык, Л. В. Багрый-Шахматаў, Н. І. Порубаў, А. І. Сухаркова, В. М. Вежнавец, В. А. Ананіч, А. Г. Архіпец, А. І. Граковіч, В. Т. Балотнікаў, С. П. Бабавоз, Л. Я. Якушаў, І. І. Дзядзюля і інш.

Факультэт крымінальнай міліцыі быў створаны ў мэтах удасканалення арганізацыі і падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі для службаў і падраздзяленняў крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў, умацавання сувязі кафедраў і страявых падраздзяленняў з органамі ўнутраных спраў. У яго структуру ўвайшлі кафедры, на якіх выкладаліся дысцыпліны аператыўна-вышуковай спецыялізацыі, і вучэбна-страявыя падраздзялення. Галоўнымі задачамі факультэта з’яўляліся арганізацыя і ажыццяўленне вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай і выхаваўчай работы. На першым этапе дзейнасці факультэта (1996—1997 гады) яго ўзначальваў начальнік кафедры аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Генадзь Цімафеевіч Кабанаў.

Кафедра аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў, якая ўваходзіла ў структуру факультэта крымінальнай міліцыі, надавала вялікую ўвагу арганізацыі навукова-даследчай работы курсантаў. У 1996 годзе на ўнутрыакадэмічны конкурс былі падрыхтаваныя пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры 28 навуковых прац. На кафедры працавалі вядомыя навукоўцы, доктара навук, прафесара І. І. Басецкi, Н. І. Порубаў, Ю. В. Калінін, В. П. Шыянок і інш[1].

Кафедры

правіць
  • Кафедра адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі
  • Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі
  • Кафедра тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі факультэта міліцыі

Начальнікі

правіць

Зноскі