Нацыянальная акадэмія ўнутраных спраў
Нацыянальная акадэмія ўнутраных спраў — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства ўнутраных спраў Украіны IV узроўню акрэдытацыі, якая знаходзіцца ў Кіеве.
Нацыянальная акадэмія ўнутраных спраў | |
---|---|
Національна академія внутрішніх справ | |
Арыгінальная назва | Національна академія внутрішніх справ |
Міжнародная назва | National Academy of Internal Affairs |
Заснаваны | 1921 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Уладзімір Васільевіч Чэрней |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Метро | Вакзальная |
Юрыдычны адрас | Саломенская пл. 1, г. Кіеў, Украіна |
Сайт | naiau.kiev.ua |
Гісторыя
правіць- 1921 — Курсы міліцыянтаў Харкаўскай губернскай міліцыі
- 1922 — Першыя акруговыя курсы малодшага каманднага складу Галоўнага ўпраўлення міліцыі УССР
- 1922 — Школа старэйшага каманднага складу рабоча-сялянскай міліцыі УССР
- 1923 — Усеўкраінская школа міліцыі і крымінальнага вышуку (у Харкаве)
- 1925 — Усеўкраінская школа каманднага складу міліцыі і крымінальнага вышуку (пераведзена ў Кіеў)
- 1925 — Усеўкраінская школа міліцыі і крымінальнага вышуку
- 1928 — Школа каманднага складу рабоча-сялянскай міліцыі УССР і курсы працаўнікоў папраўча-працоўных устаноў
- 1931 — Школа каманднага складу рабоча-сялянскай міліцыі імя В. А. Баліцкага
- 1936 — Школа старэйшага начальніцкага складу рабоча-сялянскай міліцыі імя В. А. Баліцкага
- 1937 — Кіеўская школа ўдасканалення начальніцкага складу рабоча-сялянскай міліцыі
- 1939 — Кіеўскія курсы кіравання папраўча-працоўных лагераў і калоній НКУС
- 1944 — Усеўкраінская школа НКУС СССР
- 1946 — Кіеўская школа НКУС СССР
- 1948 — Кіеўская афіцэрская школа МУС СССР
- 1949 — Кіеўская школа МУС СССР
- 1956 — Кіеўская спецыяльная сярэдняя школа міліцыі МУС СССР
- 1958 — Кіеўскі філіял Вышэйшай школы МУС СССР
- 1960 — Вышэйшая школа МУС УССР
- 1962 — Вышэйшая школа Міністэрства аховы грамадскага парадку УССР
- 1966 — Кіеўская вышэйшая школа Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР
- 1968 — Кіеўская вышэйшая школа МУС СССР
- 1992 — Украінская акадэмія ўнутраных спраў
- 1996 — Нацыянальная акадэмія ўнутраных спраў Украіны
- 2009 — Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт унутраных спраў
- 2010 — Нацыянальная акадэмія ўнутраных спраў
Структура
правіць- Вучэбна-навуковы інстытут № 1 (Кіеўская вобл., с. Віта-Паштова)
- Вучэбна-навуковы інстытут № 2 (г. Кіеў, вул. Карбышава 3)
- Вучэбна-навуковы інстытут № 3 (г. Кіеў, вул. Калектарная 4)
- Прыкарпацкі факультэт (г. Івана-Франкоўск, вул. Нацыянальнай гвардыі 3)
- Інстытут падрыхтоўкі кіруючых кадраў і павышэння кваліфікацыі
- Вучэбна-навуковы інстытут завочнага і дыстанцыйнага навучання
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт акадэміі Архівавана 24 снежня 2017.