Іван Іосіфавіч Ясіновіч

Іван Іосіфавіч Ясіновіч (26 лютага 1904, в. Рагатка, Барысаўскі раён — 1984) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Іван Іосіфавіч Ясіновіч
Дата нараджэння 26 лютага 1904(1904-02-26)
Месца нараджэння в. Рагатка, Барысаўскі раён
Дата смерці 1984(1984)
Грамадзянства
Род войскаў партызаны
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Сувязі Фёдар Нічыпаравіч Гаўрыленка
У адстаўцы на партыйнай і гаспадарчай працы

Біяграфія

правіць

Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя Леніна ў 1937 годзе[1].

З 1938 года загадчык аддзелам, з 1940 года сакратар Смалявіцкага РК КП(б)Б. У партызанах са жніўня 1941 года: камандзір групы, камісар атрада. У кастрычніку 1942 — ліпені 1944 года сакратар Плешчаніцкага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова ў сакавіку—чэрвені 1944 года камісар партызанскай брыгады імя М. І. Калініна[1].

У 1944—1960 гадах на партыйнай, савецкай і гаспадарчай працы[1].

Зноскі

  1. а б в г Ясинович Иван Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 720. — 737 с.

Літаратура

правіць