Іван Аляксеевіч Далгарукаў

Іван Аляксеевіч Далгарукаў (Далгарукі; 1708 — 8 (19) лістапада 1739, Ноўгарад) — князь, прыдворны, фаварыт імператара Пятра II; сын А. Р. Далгарукава, дзед І. М. Далгарукава.

Іван Аляксеевіч Далгарукаў
Нараджэнне 1708[1][2][…]
Смерць 19 лістапада 1739(1739-11-19) ці 26 кастрычніка 1739(1739-10-26)[3]
Месца пахавання
Род Далгарукавы
Бацька Аляксей Рыгоравіч Далгарукаў[d][4]
Маці Праскоўя Юр'еўна Далгарукава[d]
Жонка Наталля Барысаўна Далгарукава[d][5]
Дзеці Міхаіл Іванавіч Далгарукаў[d] і Vladimir Dolgorukov[d]
Дзейнасць ваенны
Прыналежнасць Расійская імперыя
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З старажытнага дваранскага роду Далгарукавых. Унук князя Р. Ф. Далгарукава. Пачаўшы службу гоф-юнкерам вялікага Пятра Аляксеевіча (будучага імператара Пятра II) (1725), стаў неўзабаве яго фаварытам. Быў генералам ад інфантэрыі (1728), обер-камергерам (1728), маёрам лейб гвардыі Праабражэнскага палка (1730). Атрымаў тытул «светласці» (1729). Напярэдадні смерці Пятра II прыняў актыўны ўдзел у складанні падробленага завяшчання, які пакідаў пасад нарачонай нявесце імператара князёўне К. А. Далгарукавай (яго сястры) і асабіста падрабіў імператарскі подпіс.

Указам Ганны Іванаўны ад 9 (20) красавіка 1730 разам з сямействам бацькі і маладой жонкай Наталляй Барысаўнай сасланы ў Бярозаў, адкуль быў у 1738 па даносе ўзяты для новага следства. Пад мукамі прызнаўся ў складанні падробленага завяшчання. Быў пакараны чацвертаваннем разам з двума роднымі дзядзькамі (С. Р. Далгарукавым і І. Р. Далгарукавым) і адным стрыечным (В. Л. Далгарукавым).

Зноскі

  1. Ivan Alekseevič Dolgorukov // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Prince Ivan Alexeievitch Dolgorukov // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. knyaz Ivan Aleksyeevich Dolgorukov // The Peerage
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.