Іван Валер’евіч Трубачкін
Іван Трубачкін (нар. 17 сакавіка 1993, Кіеў) — украінскі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Іван Валер’евіч Трубачкін | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 сакавіка 1993[1] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Пачынаў займацца футболам у школе кіеўскай «Абалоні», але неўзабаве апынуўся ў структуры «Дынама». Прайшоўшы розныя ступені юнацкіх каманд, з 2010 года пачаў выступаць за дынамаўскую каманду ў моладзевым першынстве Украіны. Улетку 2013 года галоўны трэнер моладзевай каманды Аляксандр Хацкевіч узначаліў «Дынама-2» і забраў да сябе шэраг ігракоў, у тым ліку Трубачкіна. 14 ліпеня 2013 года дэбютаваў у Першай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць чарнігаўскай «Дзясны» (0:0).
Улетку 2016 года, пасля таго як «Дынама-2» спыніла існаванне, стаў іграком шведскага клуба «Умеа» з трэцяга дывізіёна. У лютым 2017 прыбыў на прагляд у беларускі «Крумкачы» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. У складзе каманды стаў іграком асновы, у красавіку-маі 2017 года не гуляў з-за траўмы. У чэрвені зноў выбыў са строю, а ў жніўні стала вядома, што абаронца не вернецца ў «Крумкачы»[3].
У кастрычніку 2017 года далучыўся да кіеўскага «Арсенала», якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2018 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац». Пасля таго, як адэскі клуб па выніках сезона 2018/19 страціў месца ў Прэм’ер-лізе, у ліпені 2019 года далучыўся да данецкага «Алімпіка». Пакінуў данецкі клуб у снежні 2019 года.
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з тбіліскім «Дынама», выступаў за клуб да канца сезона 2020. У першай палове 2021 года гуляў ва ўкраінскай Другой лізе за вышгарадскі «Дзіназ». У верасні 2021 года стаў іграком данецкага «Алімпіка», пакінуў клуб у студзені 2022 года.
Міжнародная кар’ераПравіць
Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.
ДасягненніПравіць
- Пераможца Першай лігі Украіны: 2017/18
- Чэмпіён Грузіі: 2020
Зноскі
- ↑ Ivan Trubochkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Украинский защитник Трубочкин подписал контракт с "Крумкачами"
- ↑ Иван Трубочкин не вернется в "Крумкачы"