Іван Васілевіч Палуян

Іван Васілевіч Палуян (нар. 20 жніўня 1928, в. Некрашэвічы, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык, палітолаг. Доктар гістарычных навук (1982), прафесар (1983).

Іван Васілевіч Палуян
Дата нараджэння 20 жніўня 1928(1928-08-20) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Гісторыя», 1951), Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Гісторыя СССР і БССР», 1959), Беларускі політэхнічны інстытут (дактарантура, 1981).

Працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР (1959—1966), Беларускім політэхнічным інстытуце (1966—1985), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1985—2013, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі, у 1985—1992 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы міжнародных адносін; унутраная і знешняя палітыка дзяржаў.

Узнагароды правіць

Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005), граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2000) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Технические кадры белорусской деревни и развитие сельского хозяйства республики на этапе зрелого социализма (1961—1980 гг.) : диссертация … доктора исторических наук : 07.00.02: защищена 10.10.1981 : утверждена 11.06.1982 / Полуян Иван Васильевич. — Минск, 1981.
  • Западная Белоруссия в период экономического кризиса, 1929—1933 гг. / И. В. Полуян. — Минск, 1991.
  • Технические кадры белорусской деревни и развитие сельского хозяйства республики / И. В. Полуян. — Минск, 1978.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Палуян Іван Васіл[ь!]евіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 12.
  • Палуян Іван Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 391.
  • Полуян Иван Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 254.
  • Полуян Иван Васильевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 302—303.
  • Палуян Іван Васіл[ь!]евіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 175.