Іван Кірылавіч Утарушын

Іван Кірылавіч Утарушын (8 кастрычніка 1921, с. Вязжыліна, Чыцінская вобласць, РСФСР — 8 жніўня 1978) — беларускі мастак.

Іван Кірылавіч Утарушын
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1921(1921-10-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1978(1978-08-08) (56 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэкстыльнае мастацтва[d] і жывапіс
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1951 годзе Маскоўскі тэкстыльны інстытут. Вучыўся ў Р. Пашкова, В. Пачымайлава, Б. Заказнова. Дыпломная праца — комплекс дэкаратыўных тканін бытавога прызначэння[1].

З 1952 года выкладаў у Львоўскім дзяржаўным інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1952.

Выкладаў у 1962—1978 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член БСМ з 1967 года.

Творчасць

правіць
 
Дэкаратыўная тканіна

Працаваў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (тэкстыльны малюнак), а таксама ў жывапісе.

Асноўныя творы: комплекс дэкаратыўных тканін бытавога прызначэння, узоры тканін для абіўкі мэблі «Лета», «Восеньскія лісты», «Палоскі», «Елачка», «Бяроз-ка», эскізы сукеначных набіўных тканін «Вясеннія ручаі», «Зімовая казка» і дэкаратыўных дываноў «Белая вежа» і «Лясная быль»; пейзажны цыкл «Закарпацце».

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Утарушын Іван Кірылавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.